ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Кніжная спадчына Францыска Скарыны ў Арменіі
“Уж сколько раз твердили миру…”

Прыгажосць у штодзённым: выстаўка графікі і акварэлі

Прыгажосць у штодзённым: выстаўка графікі і акварэлі
Іншыя навіны

3 кастрычніка ў бібліятэцы адкрыецца мастацкая выстаўка Леаніда Марчанкі “Паэзія графікі”.


Празрыстасць нябёс і нізкія шэрыя хмары, квітнеючы бэз і палымяныя верхавіны асенніх дрэў, бярозавы гай і нарачанскія азёры… Мастацтва Леаніда Марчанкі адлюстроўвае першародную прыгажосць зямлі, дачыненне чалавека да яе, кліч гістарычнай памяці, пошукі ўнутранай гармоніі.

Талент майстра праявіўся ў розных відах выяўленчага мастацтва, аднак найбольш поўна і ярка – у афорце, акварэлі і алоўкавым малюнку. Тонкі жывапісец-акварэліст, ён стварыў незвычайна празрыстыя і складаныя колеры з лёгкім балансаваннем паўтонаў – захад, сіні вечар, саламяныя стагі, белая царква, люстэрка вады. Гармонія прыроды і чалавека, іх яднанне відавочна ў творах мастака.

Дзівоснай бачыцца і графіка Леаніда Марчанкі: складаная, але разам з тым, тонкая і паэтычная. І, канечне, афорт − любімая тэхніка майстра − вытанчаная, серабрыстая, светланосная. Ён стварыў некалькі серый бліскучых афортаў, прысвечаных прыродзе Беларусі, напоўненых пяшчотай і трапяткім пачуццём да роднай зямлі. На выстаўцы прадстаўлены творы з серый “Край нарачанскі”, “Мой край азёрны”, “Зямля і людзі” і інш.

Леанід Марчанка (1941–1996) – беларускі мастак-графік, нарадзіўся ў г. Бабруйску Магілёўскай вобласці. Прафесійную адукацыю атрымаў у Пензенскім мастацкім вучылішчы імя К.А. Савіцкага ў Расіі і Беларускім дзяржаўным тэатральна-мастацкім інстытуце. З 1974 г. − член Саюза мастакоў СССР.

Пачнецца вернісаж а 16-й гадзіне ў галерэі “Лабірынт” (3-ці паверх).

Жывапісную паэзію Леаніда Марчанкі можна ўбачыць у галерэі “Лабірынт” да 27 лістапада 2017 г.

Дата заканчэння работы выстаўкі можа быць зменена.

Тэлефон для даведак: (8 017) 266 37 37.

Навіны

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам