ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
“Намалюй свае правы”: у бібліятэцы падвялі вынікі конкурсу
Нацыянальная бібліятэка Беларусі на агульным сходзе членаў БАЕ

Простыя скульптуры

Простыя скульптуры
Іншыя навіны

5 снежня ў дзіцячым пакоі прайшоў майстар-клас па лепцы з салёнага цеста “Простыя скульптуры”.

На мерапрыемстве хлопцы пазнаёміліся з рознымі спосабамі вырабу пластычнага і мяккага матэрыялу – салёнага цеста. Асвоіўшы асноўныя прыёмы лепкі, дзеці змаглі прайсці ўсе этапы стварэння скульптуры: даведаліся, што з цеста можна рабіць плоскія і аб’ёмныя цацкі, навучыліся раскачваць цеста качалкай і выразаць формачкамі фігуркі.

Дзеці адкрылі для сябе дзіўную магчымасць са, здавалася б, звычайнага матэрыялу ствараць незвычайныя прыгожыя фігуркі, якія могуць стаць выдатным упрыгажэннем для навагодняй ёлкі.

Сумесная творчасць дазволіла хлопчыкам і дзяўчынкам акунуцца ў атмасферу натхнення, прыгажосці і радасці.

Чытайце таксама пра іншыя мерапрыемствы, якія праходзяць у дзіцячым пакоі бібліятэкі.

Матэрыял прадастаўлены аддзелам запісу і інфармавання карыстальнікаў.

Навіны

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам