ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
“Уж сколько раз твердили миру…”
Заняткі “Францыск Скарына – наш першадрукар”

Прэзентавалі наноў выдадзеную кішэнную кнігу Скарыны

Прэзентавалі наноў выдадзеную кішэнную кнігу Скарыны
Іншыя навіны

23 верасня ў мінскай кнігарні “Светач” адбылася прэзентацыя мініяцюрнага выдання “Кніга Юдзіфі” Францыска Скарыны, выпушчанай сёлета ў Баку.


У прэзентацыі прынялі ўдзел ініцыятар выдання – заснавальнік Музея мініяцюрнай кнігі ў г. Баку Зарыфа Салахава, аўтары тэкстаў – намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Алесь Суша і загадчык аддзела бібліятэкі Галіна Кірэева, а таксама прадстаўнікі Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, пасольства Азербайджана ў Беларусі.

Як паведаміў Алесь Суша, кніга ўбачыла свет у выдавецтве Indigo print у серыі “Кніжная спадчына Францішка Скарыны”, дзякуючы ўдзелу Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і Кангрэса азербайджанскіх супольнасцей Рэспублікі Беларусь.

У кнізе 217 старонак, на якіх, акрамя сучасных тэкстаў, прыведзена факсімільнае ўзнаўленне “Кнігі Юдзіфі”, выдадзеннай Скарынам у Празе 9 лютага 1519 г. У прадмове да кнігі Скарына коратка выкладае гісторыю Асірыйскай, Вавілонскай і Персідскай дзяржаў, а таксама абставіны патрыятычнага ўчынку Юдзіфі.

Кніга была выдадзена на царкоўнаславянскай мове беларускай рэдакцыі. Да гэтага часу захавалася 9 экзэмпляраў выдання.

“Кніга Юдзіфі” – старазапаветная біблейская кніга, якая апісвае гісторыю аб уратаванні ізраільскай удавой свайго горада ад нашэсця асірыйцаў.

Сёлетняя акцыя прымеркавана да 500-годдзя пачатку Скарынам беларускага кнігадрукавання. Нагадаем, першай беларускай друкаванай кнігай стала менавіта Біблія.

Крыніца: Katolik.life

Чытайце таксама:

Навіны

НАН Беларусі аб’явіла рэспубліканскі конкурс творчых работ, прысвечаны Году якасці

15 Кра 2024

Арганізатарам конкурсу выступае Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, якая запрашае да ўдзелу школьную, студэнцкую і рабочую моладзь, творчых людзей, навукоўцаў, прадстаўнікоў вышэйшай школы, настаўнікаў, дзеячаў культуры, аспірантаў і магістрантаў. Удзельнікамі конкурсу могуць быць як асобныя грамадзяне, так і аўтарскія калектывы.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Пазнавайце Беларусь разам з намі: Свята-Елісавецінскі жаночы манастыр

15 Кра 2024

Калектыў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведаў Свята-Елісавецінскі жаночы манастыр – адзіны дзеючы манастыр горада Мінска, галоўная мэта якога – духоўная і сацыяльная дапамога хворым і пакутным людзям.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Яны сталі першымі беларусамі, якія былі ўдастоены звання Герояў Савецкага Саюза

16 Кра 2024

Званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна камандзіру танкавага ўзвода, лейтэнанту Мікалаю Аляксандравічу Сяліцкаму (1907–1936) і камандзіру танка Паўлу Емяльянавічу Купрыянаву (1908–1936) прысвоена Пастановай Цэнтральнага Выканаўчага Камітэта Саюза ССР ад 31 снежня 1936 года “за ўзорнае выкананне спецыяльных і цяжкіх заданняў Урада па ўмацаванні абароннай моцы Савецкага Саюза і праяўлены ў гэтай справе гераізм” (пасмяротна).

Праект "Імёны Герояў бессмяротныя"

Бібліятэка прымае ўдзел у месячніку па добраўпарадкаванні і азеляненні

13 Кра 2024

13 красавіка супрацоўнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі падтрымалі акцыю і прымаюць удзел у месячніку па навядзенні парадку, добраўпарадкаванні і азеляненні.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам