ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Свет дзікай прыроды: выратаваць і захаваць
Старажытнасці Навагрудчыны

Прэзентацыя выдання “Уладзімір Слабодчыкаў. Скульптура”

Прэзентацыя выдання “Уладзімір Слабодчыкаў. Скульптура”
Іншыя навіны

26 лютага ў бібліятэцы адбылася прэзентацыя выдання “Уладзімір Слабодчыкаў. Скульптура”, што ўбачыла свет у Выдавецкім доме “Звязда” пры падтрымцы Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь.


У альбоме сабраны выявы скульптур вялікай і малой форм, якія зроблены таленавітым творцам.

“Сёння я адкрываю мерапрыемства з асобым пачуццём, таму што Уладзімір Слабодчыкаў шмат удзельнічаў у афармленні бібліятэкі, работы аўтара ўпрыгожваюць другі паверх установы. Яго кніга для нас – вялікі падарунак”, – адзначыла пад час прэзентацыі першы намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Алена Далгаполава.

Аўтар кнігі расказаў пра тое, як яна стваралася і як ствараліся менавіта тыя скульптуры, што знайшлі адлюстраванне ў кнізе. Дазналіся госці і пра творчы шлях майстра.

Уладзімір Слабодчыкаў з’яўляецца заслужаным дзеячам мастацтваў Рэспублікі Беларусь, членам Брытанскага каралеўскага таварыства скульптараў, ганаровым членам Расійскай акадэміі мастацтваў. З 1989 года ён працуе загадчыкам кафедры скульптуры ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. Яго скульптуры захоўваюцца не толькі ў айчынных музеях, але галерэях і музеях Расіі, Швейцарыі, Італіі, ЗША, Кітая і інш.

З цёплымі словамі ў адрас Уладзіміра Слабодчыкава выступі прадстаўнікі Выдавецкага дома “Звязда” і кампаніі-спонсара “Софтлайн”, пажадаўшы аўтару творчага даўгалецця. Аб ілюстрацыйнай частцы праекта расказаў дызайнер выдання Аляксандр Кулажанка.

У межах прэзентацыі ўвазе гасцей была прадстаўлена выстаўка-прагляд выданняў, прысвечаных айчыннай і замежнай скульптуры.

Лірычны настрой мерапрыемства падтрымалі музыканты Гімназіі-каледжа мастацтваў імя І.В. Ахрэмчыка.

   

Навіны

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам