ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Кнігі кітайскіх аўтараў выходзяць у свет па-беларуску
Снежань патрыярха

Прэзентацыя выдання “Традыцыйная мастацкая культура беларусаў”

Прэзентацыя выдання “Традыцыйная мастацкая культура беларусаў”
Іншыя навіны

3 лютага ў бібліятэцы адбылася прэзентацыя шасцітомнага навуковага выдання “Традыцыйная мастацкая культура беларусаў”.


Выданне ўяўляе сабой фундаментальную працу, дзе комплексна адлюстравана багацце і разнастайнасць асноўных відаў і жанраў народнай культуры ўсіх шасці гісторыка-этнаграфічных рэгіёнаў Беларусі. Праца не мае аналагаў у сучасным еўрапейскім народазнаўстве і выклікае вялікі навуковы інтарэс як у вучоных-славістаў, так і даследчыкаў народнай культуры, у тым ліку замежных.

За стварэнне такога фундаментальнага выдання аўтарскі калектыў у складзе Алены Боганевай, Тамары Варфаламеевай (Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі) і Мікалая Козенкі (Цэнтр дадатковай адукацыі “Ветразь” Кастрычніцкага раёна г. Мінска) стаў лаўрэатам спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва 2014 года.

Як адзначыў пад час мерапрыемства дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман Матульскі, гэтыя людзі вартыя таго, каб пра іх не адзін дзень гаварылі ў навінах і ўшаноўвалі за такія даследаванні кожны дзень. “Фантастычная навуковая праца!” – ацаніў ён.

“Нашу працу ніколі не ўшаноўвалі так, як зараз. Прэзідэнцкая прэмія – гэта прызнанне дзяржавай нашай работы. Але справа ў тым, што перад вамі калектыў людзей, якія іншага рабіць не ўмеюць і не хочуць”, – жартавала Тамара Варфаламеева. Аўтарка расказала, як крок за крокам на працягу 20 гадоў стваралася гэтая вялікая праца. Яна ўзгадала ўсіх, хто працаваў над шасцітомнікам, але апынуўся, як гавораць, па-за кадрам.

У межах прэзентацыі госці мелі магчымасць пазнаёміцца з кніжнай выстаўкай-праглядам па тэме “Традыцыйная мастацкая культура беларусаў”.

Акрамя таго, бібліятэка падрыхтавала кніжна-ілюстрацыйную выстаўку “Вялікі талент, вялікая работа, вялікае сэрца”, прысвечаную лаўрэатам прэміі “За духоўнае адраджэнне” і спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 2014 года.

Экспазіцыя дзейнічае да 3 сакавіка 2015 года ў кальцавым калідоры на 2-м паверсе бібліятэкі.

Чытайце таксама:

Навіны

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Спявак бясконцай любві

25 Кра 2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Кніжныя выстаўкі

Бібліятэкарам