ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Фотавыстаўка “Сустракаючыся з Шанхаем, заключаем у абдымкі свет”
Карпаратыўнае культурна-спартыўнае мерапрыемства

Прэзентацыя відэапраграмы Рафаэля Зарка і Уладзіміра Лявона

Прэзентацыя відэапраграмы Рафаэля Зарка і Уладзіміра Лявона
Іншыя навіны

21 верасня ў зале адукацыйных тэхналогій адбылася прэзентацыя відэапраграмы Рафаэля Зарка і Уладзіміра Лявона пра сувязь архітэктуры, помнікаў і скульптуры.


У рамках прэзентацыі прайшоў паказ відэафільма Рафаэля Зарка “Rhombus Sectus” пра будынак Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Год таму французская здымачная група на чале з Рафаэлем Зарка, маладым французскім мастаком, наведала горад Мінск для таго, каб зняць відэаарт пра Нацыянальную бібліятэку Беларусі. Сёлета Рафаэль Зарка вярнуўся ў Мінск, каб паказаць відэаарт беларускаму гледачу. Акрамя фільма «Rhombus Sectus», госці мерапрыемства ўбачылі праграму, складзеную з фрагментаў фільмаў, якія тлумачаць адносіны скульптара Рафаэля Зарка да «карцінкі, якая рухаецца». Французскі рэжысёр і прадзюсер Уладзімір Лявон, які працуе зараз над фільмам пра Рафаэля Зарка, таксама ўзяў удзел у гэтай праграме.

У ходзе прэзентацыі французскія дзеячы мастацтваў расказалі пра ход здымкак, пра свае творчыя планы, падзяліліся ўражаннямі, якія яны атрымалі ад Беларусі падчас знаходжання ў нашай краіне.

У мерапрыемстве бралі ўдзел намеснік дырэктара па навуковай рабоце і сувязях з грамадскасцю Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Людміла Кірухіна, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Французскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Мішэль Рэнеры, саветнік па супрацоўніцтве і культуры Пасольства Французскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Людовік Руае, супрацоўнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, архітэктар, аўтар праекта Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Віктар Крамарэнка.

Навіны

НАН Беларусі аб’явіла рэспубліканскі конкурс творчых работ, прысвечаны Году якасці

15 Кра 2024

Арганізатарам конкурсу выступае Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, якая запрашае да ўдзелу школьную, студэнцкую і рабочую моладзь, творчых людзей, навукоўцаў, прадстаўнікоў вышэйшай школы, настаўнікаў, дзеячаў культуры, аспірантаў і магістрантаў. Удзельнікамі конкурсу могуць быць як асобныя грамадзяне, так і аўтарскія калектывы.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Пазнавайце Беларусь разам з намі: Свята-Елісавецінскі жаночы манастыр

15 Кра 2024

Калектыў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведаў Свята-Елісавецінскі жаночы манастыр – адзіны дзеючы манастыр горада Мінска, галоўная мэта якога – духоўная і сацыяльная дапамога хворым і пакутным людзям.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Яны сталі першымі беларусамі, якія былі ўдастоены звання Герояў Савецкага Саюза

16 Кра 2024

Званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна камандзіру танкавага ўзвода, лейтэнанту Мікалаю Аляксандравічу Сяліцкаму (1907–1936) і камандзіру танка Паўлу Емяльянавічу Купрыянаву (1908–1936) прысвоена Пастановай Цэнтральнага Выканаўчага Камітэта Саюза ССР ад 31 снежня 1936 года “за ўзорнае выкананне спецыяльных і цяжкіх заданняў Урада па ўмацаванні абароннай моцы Савецкага Саюза і праяўлены ў гэтай справе гераізм” (пасмяротна).

Праект "Імёны Герояў бессмяротныя"

Бібліятэка прымае ўдзел у месячніку па добраўпарадкаванні і азеляненні

13 Кра 2024

13 красавіка супрацоўнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі падтрымалі акцыю і прымаюць удзел у месячніку па навядзенні парадку, добраўпарадкаванні і азеляненні.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам