ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Рэсурсы адкрытага доступу і навуковыя камунікацыі
Правы чалавека: свабода і роўнасць для ўсіх

Прэзентацыя “Театральной критики нового времени”

Прэзентацыя “Театральной критики нового времени”
Іншыя навіны

12 снежня а 16-й гадзіне ў галерэі “Лабірынт” адбудзецца прэзентацыя кнігі Таццяны Арловай “Театральная критика нового времени”.


“Театральная критика нового времени” – гэта жывая гісторыя беларускай тэатральнай культуры, прадстаўленая партрэтамі акцёраў і рэжысёраў, рэцэнзіямі на спектаклі, эсэ і навуковымі артыкуламі.

Таццяна Дзмітрыеўна Арлова – доктар філалагічных навук, прафесар Інстытута журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (БДУ). Скончыла аддзяленне журналістыкі філалагічнага факультэта БДУ. Працавала ў газеце “Знамя юности” і Беларускай савецкай энцыклапедыі. Пасля заканчэння аспірантуры Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН БССР з 1972 года працуе на факультэце журналістыкі БДУ. Таццяна Дзмітрыеўна – лаўрэат Літаратурнай прэміі імя Кандрата Крапівы, аўтар 14 кніг, сярод якіх “Театральная журналистика”, “Учитель Д.А. Орлов” і інш.

Тэлефоны для даведак: (8 017) 293 29 80, 293 27 67.

Е-mail: pr@nlb.by

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам