ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Нястомны працаўнік навукі
Ідэалогія беларускай дзяржавы: сутнасць, прызначэнне, магчымасці

Прэзентацыя слоўнікаў беларускай мовы

Прэзентацыя слоўнікаў беларускай мовы
Іншыя навіны

11 сакавіка ў галерэі “Лабірынт” адбылася прэзентацыя даведачных выданняў, якія змяшчаюць звесткі пра ўласцівасці сучаснай беларускай мовы.


Госці мерапрыемства пазнаёміліся са “Слоўнікам беларускай мовы”, “Граматычным слоўнікам дзеяслова”, “Граматычным слоўнікам назоўніка”, “Граматычным слоўнікам прыметніка, займенніка, лічэбніка, прыслоўя”, якія падрыхтаваны Цэнтрам даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

На час прэзентацыі перад прысутнымі разгарнулася кніжная выстаўка “Слова да слова – будзе мова”, якая змясціла больш за сто арфаграфічных, тлумачальных, гістарычных, дыялектных і іншых слоўнікаў беларускай мовы з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі розных гадоў выдання, пачынаючы з XIX стагоддзя.

Як адзначыла пад час адкрыцця мерапрыемства першы намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі па абслугоўванні карыстальнікаў і ідэалогіі Алена Далгаполава, у фондах бібліятэкі захоўваецца каля тысячы даведачных выданняў па беларускай мове, і вельмі значна, што калекцыя папаўняецца такімі каштоўнымі выданнямі. “З цягам часу аднаўляецца слоўнікавы склад мовы, на што патрэбна своечасова рэагаваць. За стварэннем гэтых даведачных выданняў стаіць вялікая праца беларускіх навукоўцаў”, – сказала яна.

У мерапрыемстве ўзялі ўдзел дырэктар філіяла “Інстытут мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы” Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Аляксандр Лукашанец, загадчык аддзела сучаснай беларускай мовы інстытута Валянціна Русак, загадчык аддзела лексікалогіі і лексікаграфіі, вучоны сакратар інстытута Ігар Капылоў, галоўны рэдактар выдавецтва “Беларуская навука” Георгій Кісялёў, карэспандэнт газеты “Літаратура і мастацтва” Анастасія Грышчук і іншыя.

Словы ўдзячнасці навукоўцам выказаў акадэмік-сакратар аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў НАН Беларусі Аляксандр Каваленя. “Гэта праца – якраз тое, што завяшчаў Францішак Багушэвіч. Патрэбна, каб гэтыя выданні былі ва ўсіх школах і на філалагічных факультэтах – імі неабходна карыстацца!” – падкрэсліў выступоўца.

У сваім выступленні сурэдактар “Слоўніка беларускай мовы” Аляксандр Лукашанец падкрэсліў, што гэтыя выданні садзейнічаюць забеспячэнню статусу беларускай мовы як дзяржаўнай мовы краіны, павышэнню яе прэстыжу як высокаразвітой літаратурнай мовы, якая можа паспяхова абслугоўваць усе камунікатыўныя патрэбы сучаснага беларускага грамадства. Знаёмства шырокай грамадскасці з гэтымі даведачнымі выданнямі мае выключна важнае значэнне для забеспячэння патрэб сучаснай моўнай практыкі, павышэння культуры беларускай пісьмовай мовы, вывучэння беларускай мовы ў школе, сярэдніх і вышэйшых навучальных установах і выкарыстання ў грамадстве.

   

Навіны

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Спявак бясконцай любві

25 Кра 2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Кніжныя выстаўкі

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам