ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Пяшчотная, мілая, добрая
Рэспубліканскі форум “Кніга = Свет”

Прэзентацыя серыі “Паэты планеты”

Прэзентацыя серыі “Паэты планеты”
Іншыя навіны

11 кастрычніка ў бібліятэцы адбылася прэзентацыя серыі кніг “Паэты планеты”.


Малафарматныя выданні змяшчаюць паэтычныя творы найбольш вядомых паэтаў свету ад старажытнасці да нашых дзён. Кожная асобная кніжка адкрывае свет творчасці аднаго паэта. Пад рознакаляровымі вокладкамі – творы Сапфо, чатырохрадкоўі Хаяма, санеты Шэкспіра…

Сапраўдны “планетарны выпуск” − так ахарактарызаваў паэтычную серыю міністр культуры Рэспублікі Беларусь Барыс Святлоў падчас прывітальнага слова. Ён павіншаваў выдаўца Зміцера Коласа і калектыў перакладчыкаў з паспяховым выпускам кніг, адзначыўшы высокі ўзровень, дакладнасць і прыгажосць здзейсненых перакладаў.

Як узнікла задума і канцэпцыя стварэння серыі “Паэты планеты”, паведаміў прысутным яе заснавальнік, выдавец, літаратуразнавец Зміцер Колас: “Праект серыі нарадзіўся ў размовах з літаратурнымі перакладчыкамі. Была створана рэдакцыйная камісія ў складзе пяці чалавек, якая займалася распрацоўкай канцэпцыі – кожная кніжка прысвечана аднаму аўтару”.

Мэтазгоднасць стварэння паэтычных перакладаў выдавец патлумачыў перспектывамі, якія адкрывае для беларускай літаратуры з’яўленне такой серыі. “Лепшыя творы сусветнай паэзіі, перакладзеныя на нашу родную мову, прыбліжаюць беларускую літаратуру да ідэалу сусветнай, удасканальваюць яе, узнімаюць на новы ўзровень. На сённяшні дзень мяркуецца выдаць у серыі 70 аўтараў, а можа і больш за 100… Усё залежыць ад попыту на выданні сярод чытачоў”, − падзяліўся Зміцер.

У прэзентацыі прынялі ўдзел перакладчыкі Лявон Баршчэўскі, Андрэй Хадановіч, Ганна Янкута і Кацярына Маціеўская. Яны прачыталі па-беларуску ўжо надрукаваныя творы і тыя, якія плануецца выдаць.

Далучэнне да сусветнай культуры доўжылася падчас выканання студэнткай Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі Нінай Мазурэнка “Вальса Джульеты” з оперы “Рамэа і Джульета” Шарля Гуно. А песня ўласнага сачынення на верш П’ера дэ Рансара барда і музыканта Юрася Несцярэнкі стала найлепшым доказам таго, што паэзію вялікіх класікаў прыемна не толькі чытаць, але і слухаць, і спяваць менавіта па-беларуску.

Навіны

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя "На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны"

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб'яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс прыняла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам