ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
4 сакавіка 1945 года. 66 дзён да Перамогі
3 сакавіка 1945 года. 67 дзён да Перамогі

Прэзентацыя сайта “Беларусь у інфармацыйнай прасторы” ў БДУКМ

Прэзентацыя сайта “Беларусь у інфармацыйнай прасторы” ў БДУКМ
Іншыя навіны

2 сакавіка ў Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў для студэнтаў аддзялення інфармацыйна-дакументных камунікацый факультэта завочнага навучання адбылася прэзентацыя сайта “Беларусь у інфармацыйнай прасторы” віртуальнай чытальнай залы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Вядучы бібліятэкар аддзела карпаратыўнага ўзаемадзеяння НББ Любоў Даніленка пазнаёміла студэнтаў са структурай, кантэнтам і пошукавымі магчымасцямі сайта “Беларусь у інфармацыйнай прасторы” – навігатара па аўтарытэтных беларусазнаўчых электронных інфармацыйных рэсурсах.

На прэзентацыі прысутнічалі навучэнцы з розных рэгіёнаў Беларусі. Іх зацікавілі раздзелы сайта, якія прадстаўляюць спасылкі на інтэрнэт-рэсурсы, прысвечаныя Году малой радзімы, а таксама рэсурсы бібліятэк і музеяў.

Асаблівая ўвага была нададзена раздзелу сайта, які прадстаўляе праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі “100 дзён да Вялікай Перамогі. Па старонках беларускіх газет 1945 г.”.

Матэрыял прадастаўлены аддзелам карпаратыўнага ўзаемадзеяння.

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам