ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Усміхайцеся на здароўе!
Мастацтва смяшыць і смяяцца

Прэзентацыя сайта Asabliva.by

Прэзентацыя сайта Asabliva.by
Іншыя навіны

31 сакавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася прэзентацыя сайта Asabliva.by упраўлення спецыяльнай адукацыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.


Сайт створаны з мэтай інфармавання шырокіх слаёў насельніцтва Рэспублікі Беларусь, у першую чаргу асоб з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, аб сферы спецыяльнай адукацыі. Інфармацыйныя матэрыялы сайта адрасаваны спецыялістам, якія працуюць з асаблівымі дзецьмі, бацькам і самім дзецям, якія маюць адмысловыя адукацыйныя запатрабаванні. Сайт Asabliva.by адкрывае доступ да сваіх рэсурсаў асобам, якія маюць асаблівасці псіхафізічнага развіцця, праз спецыяльнае праграмнае забеспячэнне для агучвання інфармацыі, павелічэння тэксту, вылучэння базавай інфармацыі.

Праект ажыццявіўся дзякуючы падтрымцы Швейцарскага офіса па развіцці і супрацоўніцтву ў Беларусі, кампаніі “Астроним”, Галоўнага інфармацыйна-аналітычнага цэнтра Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

На прэзентацыі сайта з прывітальным словам выступілі намеснік міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь Казімір Фарыно, кіраўнік Швейцарскага офіса па развіцці і супрацоўніцтву ў Беларусі Дытрых Дрэер, в.а. дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Таццяна Кузьмініч. У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і падведамасных арганізацый, аўтары і распрацоўшчыкі сайта Asabliva.by, кіраўнікі і прадстаўнікі грамадскіх аб’яднанняў і дзяржаўных устаноў, якія працуюць з асобамі з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, супрацоўнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

                                                             

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам