ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Літургікон, або Служэбнік
Прэзентацыя ЭБС выдавецтва "ЛАНЬ"

Прэзентацыя рукапіснага “Евангелля ад Марка”

Прэзентацыя рукапіснага “Евангелля ад Марка”
Іншыя навіны

19 мая ў бібліятэцы адбудуцца прэзентацыя рукапіснага аформленага афортамі Евангелля ад Марка і адкрыццё выстаўкі гравюр мастачкі Апалінарыя Мішынай (Санкт-Пецярбург).


Каліграфічная кніга “От Марка Святое Благовествование” змяшчае паралельныя тэксты на царкоўнаславянскай і рускай мовах, напісаныя ад рукі спецыяльна распрацаваным шрыфтам, і ілюстрацыі, выкананыя ў рэдкай і працаёмкай тэхніцы каляровага афорта. Цыкл ілюстрацый ўключае 155 каліграфічных лістоў, ўнутры рукапісу – 104 мініяцюры, ілюмінаваныя сусальным золатам.

Апалінарыя Мішына ажыццявіла ўнікальны праект, які ўяўляе сабой сінтэз традыцыйнага і сучаснага мастацтва. “Як мастаку-каліграфу, мне важна было знайсці дакладны, аўтэнтычны «гук» у адлюстраванні евангельскага тэксту”, – тлумачыць майстар.

Работа атрымала высокую ацэнку Рускай праваслаўнай царквы.

Мастацкі праект цалкам узноўлены паліграфічным спосабам выдавецтвам “Віта Нова” (Санкт-Пецярбург). У Мінску пройдзе адна з першых яго прэзентацый. Экспазіцыі ўнікальных кніг ручной работы з'яўляюцца часткай праекта “АРТ-БУК”, які праводзіцца на працягу некалькіх гадоў галерэяй графікі “Кніжны салон”.

Прэзентацыя пачнецца а 17-й гадзіне ў галерэі “Лабірынт” (3-ці паверх).

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 56.

Е-mail: pr@nlb.by  

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам