ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Талентам і артыстызмам здзівілі фіналісты конкурсу юных чытальнікаў
На сустрэчы з юрыстам гаворка ішла пра завяшчанне, атрыманне спадчыны, дарэнне

Прэзентацыя работы кніжнай галіны ў Год малой радзімы

Прэзентацыя работы кніжнай галіны ў Год малой радзімы
Іншыя навіны

20 снежня ў бібліятэцы ў рамках Года малой радзімы прайшла ўрачыстая прэзентацыя вынікаў работы кніжнай галіны за 2018 год.

Арганізатары – Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь і Нацыянальная бібліятэка Беларусі.

“С чего начинается Родина? С картинки в твоём букваре…” – пранікнёна спяваў Марк Бернес у старым савецкім фільме. Для большасці людзей першае сапраўднае знаёмства з гісторыяй роднай зямлі пачынаецца са старонак друкаваных выданняў. Сімвалічна, што ўрачыстая прэзентацыя па выніках года прайшла менавіта тут – у галоўным кніжным храме краіны.

У мерапрыемстве ўзялі ўдзел намеснік міністра інфармацыі Рэспублікі Беларусь Ігар Бузоўскі і першы намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Алена Далгаполава, прадстаўнікі ўстаноў навукі, культуры і адукацыі, грамадскіх аб’яднанняў, выдавецкай і паліграфічнай галін, кніжнага гандлю, сродкаў масавай інфармацыі.

У ходзе прэзентацыі прадстаўнікі Міністэрства інфармацыі адзначылі Нацыянальную бібліятэку Беларусі дыпломам за актыўны ўдзел у рэалізацыі сумесных сацыяльных праектаў.

Падвядзенне вынікаў года суправаджалася выступленнямі Мінскага струннага квартэта Беларускай дзяржаўнай філармоніі, Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага заслужанага харэаграфічнага ансамбля “Харошкі” і вакальнага ансамбля “Чысты голас”.

У атрыуме 2-га паверха была арганізавана выстаўка лепшых выдавецкіх праектаў 2018 года і кніг, прысвечаных тэме малой радзімы, з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Матэрыял падрыхтаваны аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Навіны

Фонды яшчэ 37 бібліятэчных устаноў можна ўбачыць у Зводным электронным каталогу бібліятэк Беларусі

7 Жні 2020

68 тысяч бібліяграфічных запісаў на дакументы, якія захоўваюцца ў бібліятэках Шклоўскага і Крычаўскага раёнаў, папоўнілі рэгіянальны блок ЗЭК бібліятэк Беларусі – РЗЭК бібліятэк Магілёўскай вобласці.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

6 жніўня – дзень нараджэння беларускай друкаванай кнігі

6 Жні 2020

Беларускі першадрукар Францыск Скарына пачаў выдавецкую дзейнасць у 1517 годзе ў Празе. Першай кнігай стаў Псалтыр, у якім была пазначана дата завяршэння. Дзякуючы гэтаму мы ведаем не толькі год, а нават дзень нараджэння беларускай друкаванай кнігі – 6 жніўня 1517 года.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Тэатр Уладзіслава Галубка

7 Жні 2020

Сёлета 10 жніўня спаўняецца 100 гадоў з пачатку існавання Беларускага трэцяга дзяржаўнага тэатра, арганізатарам і кіраўніком якога быў буйны дзеяч нацыянальнай сцэны, першы народны артыст Беларусі Уладзіслаў Іосіфавіч Галубок (1882–1937).

Праект “Сведкі эпохі: Беларусь на старонках газет 100-гадовай даўніны”

Да 180-годдзя загадкавага Альгерда Абуховіча

6 Жні 2020

У гісторыю беларускай літаратуры Альгерд Рышардавіч Абуховіч (псеўданім Граф Бандынэлі, даты жыцця 6 жніўня 1840 – 22 жніўня 1898) увайшоў як паэт, пісьменнік-рэаліст, перакладчык, адзін з пачынальнікаў жанру байкі, мастацкай прозы і мемуарыстыкі.

Па старонках беларускага календара

Пра сучасную Беларусь распавядае новая выстава бібліятэкі

5 Жні 2020

У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі, найбуйнейшым інфармацыйным цэнтры рэспублікі, сабрана максімальная колькасць аб’ектыўнай інфармацыі пра нашу краіну. Новая тэматычная выстава “Беларусь сёння” адкрылася ў зале перыядычных выданняў (пам. 106).

Кніжныя выстаўкі

Беларускія кнігі перададзены аўтаноміі беларусаў Расіі

5 Жні 2020

3 жніўня ў рамках дабрачыннай акцыі “Пра Беларусь – беларусам замежжа” Федэральнай нацыянальна-культурнай аўтаноміі беларусаў Расіі перададзена ў дар больш за 300 асобнікаў беларускіх выданняў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

111