ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Востраў мужнасці і смутку
Перадача ў дар кніг бібліятэкам Беларусі

Прэзентацыя новых мультымедыйных праектаў бібліятэкі

Прэзентацыя новых мультымедыйных праектаў бібліятэкі
Іншыя навіны

6 лютага на XXI Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўцы-кірмашы адбылася прэзентацыя новых электронных выданняў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Памятные книжки Гродненской губернии (1847–1915)” і “Юзаф Ігнацый Крашэўскі (1812–1887)”.


Мультымедыйнае выданне “Памятные книжки Гродненской губернии (1847–1915)” – чарговы, чацвёрты па ліку кампакт-дыск, падрыхтаваны Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі ў рамках праекта па электронным узнаўленні памятных кніжак тых губерняў Расійскай імперыі, аснову якіх складалі беларускія землі. Яно з’яўляецца працягам аналагічных электронных выданняў, прысвечаных памятным кніжкам Віцебскай, Мінскай і Магілёўскай губерняў.

Электроннае выданне “Юзаф Ігнацый Крашэўскі (1812–1887)” (DVD на 2-х дысках) з’яўляецца вынікам рэалізацыі міжнароднага праекта па віртуальнай рэканструкцыі спадчыны Ю.І. Крашэўскага, пісьменніка, гісторыка, публіцыста, мастака, кампазітара, выдаўца, жыццё і творчасць якога звязаны з многімі краінамі, у тым ліку з Беларуссю, Польшчай і Украінай. У рэалізацыі праекта прынялі ўдзел Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага (ініцыятар праекта), Нацыянальная бібліятэка Беларусі, Музей Ю.І. Крашэўскага ў Раманаве (Польшча), Бяла-Падляская гарадская публічная бібліятэка (Польшча) і Ровенская абласная ўніверсальная навуковая бібліятэка (Украіна). Праект рэалізаваны пры падтрымцы Нацыянальнай камісіі Рэспублікі Беларусь па справах ЮНЕСКА.

На першым дыску прадстаўлены найбагацейшы бібліяграфічны рэпертуар, музычныя і мастацкія творы, манаграфія аб Ю.І. Крашэўскім, хроніка яго жыцця і творчасці. На другім – электронныя аналагі твораў на польскай мове, таксама ў перакладах на беларускую, рускую і ўкраінскую мовы. Выданне мае чатырохмоўны інтэрфейс: на беларускай, польскай, рускай і ўкраінскай мовах прадстаўлены ўсе асноўныя элементы структуры, а таксама матэрыялы даведачна-метадычнага характару (уводзіны, анатацыі, хроніка жыцця і творчасці Ю.І. Крашэўскага). Асноўная частка тэкстаў даецца на мове арыгінала рукапісу або выдання.

У прэзентацыі выданняў прынялі ўдзел намеснік дырэктара па інфармацыйных рэсурсах Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Т.В. Кузьмініч, загадчыца НДА бібліяграфіі І.У. Градоўкіна, загадчыца інфармацыйна-аналітычнага аддзела Л.В. Гарбачова, намеснік дырэктара па навуковай рабоце Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага А.М. Мяснянкіна, экс-старшыня Нацыянальнай камісіі Рэспублікі Беларусь па справах ЮНЕСКА, пісьменнік У.Г. Шчасны, літаратуразнавец і перакладчык твораў Ю.І. Крашэўскага на беларускую мову М.П. Кенька.

Навіны

Сны aб Беларусі у Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя Вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння народнага мастака Беларусі Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя "На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны"

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб'яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс прыняла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам