ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Краязнаўства Брэстчыны
Нябачныя для ўсіх анёлы…

Прэзентацыя новых кніг

Прэзентацыя новых кніг
Іншыя навіны

18 снежня а 16-й гадзіне ў галерэі “Лабірынт” (3-ці паверх) адбудзецца прэзентацыя новых кніг серыі “Бібліятэка часопіса «Маладосць»” Выдавецкага дома “Звязда”.


Кніжная серыя “Бібліятэка часопіса «Маладосць»” была заснавана ў 1988 годзе, але ў эканамічна і ідэйна цяжкія 1990-я серыя паступова сышла на нуль. Адрадзіць яе вырашылі ў 2013 г. спецыяльна да 60-годдзя часопіса.

Першай у адноўленай серыі была выдадзена кніга ўспамінаў тых, хто працаваў у рэдакцыі часопіса ў розныя гады або быў яго пастаянным аўтарам. Другая кніга серыі – авантурна-прыгодніцкі іранічны дэтэктыў Алёны Беланожкі, галоўнымі героямі якога з’яўляюцца прадстаўнікі шоў-бізнесу. Трэцяя кніга серыі – захапляльны зборнік гістарычных аповесцей, які быў напісаны браслаўскім празаікам Уладзімірам Мажылоўскім.

У прэзентацыі прымуць удзел аўтары кніг, рэдактары часопіса “Маладосць”, спецыяльна запрошаныя цікавыя асобы, а таксама музычны гурт “Music for people”.

Тэлефоны для даведак: (8 017) 293 27 56, 293 29 80.
Е-mail: pr@nlb.by  

Навіны

Прадстаўляем віртуальны праект да 75-годдзя Вялікай Перамогі

21 Сту 2020

75-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “100 дзён да Вялікай Перамогі. Па старонках беларускіх газет 1945 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Вялікі талент, вялікая работа, вялікае сэрца

21 Сту 2020

З 21 студзеня па 17 красавіка ў кальцавым калідоры 2-га паверха арганізавана кніжна-ілюстрацыйная выстаўка, прысвечаная лаўрэатам прэміі “За духоўнае адраджэнне”, спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва, а таксама спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “Беларускі спартыўны Алімп” за 2019 год.

Кніжныя выстаўкі

Нашы супрацоўнікі сталі гасцямі музычнай тэлеперадачы

21 Сту 2020

У праграме “Планёрка” на тэлеканале “Еўропа Плюс” супрацоўнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі расказалі пра працу ў “алмазе ведаў” і падзяліліся з гледачамі сваімі музычнымі перавагамі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адукацыя XXI стагоддзя: праблемы, прыярытэты і перспектывы развіцця

21 Сту 2020

З 21 студзеня па 17 лютага ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная выстаўка “Адукацыя XXI стагоддзя: праблемы, прыярытэты і перспектывы развіцця”, прысвечаная Міжнароднаму дню адукацыі.

Кніжныя выстаўкі

111