ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Ялінка, што вершамі кранае
Выстаўка адной кнігі

Прэзентацыя ўнікальнай манаграфіі па кампаналогіі

Прэзентацыя ўнікальнай манаграфіі па кампаналогіі
Іншыя навіны

27 мая а 16-й гадзіне ў галерэі “Лабірынт” адбудзецца прэзентацыя манаграфіі Алены Шацько “Колокола и колокольные звоны православных храмов западных регионов Беларуси: история и современность”, прысвечаная 1025-годдзю Хрышчэння Русі.


У выданні адлюстравана гісторыя званоў праваслаўных храмаў Беларусі з XII да пачатку XXI стагоддзя. У кнігу ўвайшлі гістарычныя звесткі пра званароў Беларусі, расказы пра практычнае навучанне званарскай справе, прыклады нясення званарскага послуху ў гады абмежавання царкоўнага звону.

У дадатках да кнігі публікуюцца архіўныя дакументы пра звонавыя наборы беларускіх цэркваў да 1915 г., каляровыя фатаграфіі званоў і сельскіх званароў, зробленыя аўтарам у экспедыцыях, натацыі звонаў.

Да выдання дадаецца дыск, на якім запісаны традыцыйныя звоны, каментарыі прыхаджан, а таксама дакументальны фільм “Звон і званары”, створаны Інфармацыйным агенцтвам Беларускай праваслаўнай царквы.

Уваход на мерапрыемства – цэнтральны.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 56.

Е-mail: pr@nlb.by  

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам