ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Праекты бібліятэкі ў рамках XX ММКВК
Бібліятэкі Беларусі і фарміраванне інфармацыйнай культуры навучэнцаў і студэнтаў

Прэзентацыя навукова-выдавецкіх праектаў бібліятэкі

Прэзентацыя навукова-выдавецкіх праектаў бібліятэкі
Іншыя навіны

8 лютага ў рамках XХ Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу адбылася прэзентацыя сумесных навукова-выдавецкіх праектаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і Белінвестбанка.


На працягу трох гадоў цеснага ўзаемадзеяння бібліятэкай і банкам быў рэалізаваны цэлы шэраг яркіх праектаў. Самым прадстаўнічым з іх з’яўляецца выпуск трох камплектаў календароў пад агульнай назвай “Памятаем пра мінулае, рухаючыся ў будучыню”.

Камплект календароў на 2013 г. прадстаўляе ўсю гісторыю беларускай дзяржаўнасці і культуры праз ключавыя помнікі айчыннага пісьменства – надпісы на Барысавых камянях і Крыжы Еўфрасінні Полацкай, словы летапісаў і хронік, прававых актаў і мастацкіх твораў, патрыятычных газет і рэвалюцыйных лістовак, рукапісных і друкаваных кніг.

Пад час прэзентацыі намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Аляксандр Суша правёў з гледачамі віктарыну. Тыя, хто адказаў на пытанні, атрымалі ў падарунак камплект календароў “Памятаем пра мінулае, рухаючыся ў будучыню”.

Рэалізаваны праект сведчыць аб поспехах дзяржаўна-прыватнага партнёрства. Зробленая праца з’яўляецца толькі пачаткам у справе ўмацавання беларускай культуры і стане асновай для рэалізацыі новых пачынанняў.

Чытайце таксама:

Навіны

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам