ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Сугучча фарбаў
Вялікі талент, вялікая работа, вялікае сэрца

Прэзентацыя мініяцюрнага выдання “Жалейкі”

Прэзентацыя мініяцюрнага выдання “Жалейкі”
Іншыя навіны

15 лютага ў музеі кнігі ў рамках святкавання 20-годдзя ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Беларуссю і Азербайджанам адбылася прэзентацыя мініяцюрнага выдання зборніка Янкі Купалы “Жалейка”.


Арганізатарамі мерапрыемства выступілі Пасольства Рэспублікі Беларусь у Азербайджанскай Рэспубліцы і Нацыянальная бібліятэка Беларусі.

Вершаваны двухтомнік беларускага класіка Янкі Купалы “Жалейка” выйшаў у свет у год 130-годдзя паэта у выдавецтве Indigo (Азербайджан, г. Баку). Стваральнікам гэтага высокамастацкага зборніка з’яўляецца старшыня рэспубліканскага таварыства “Кніга”, дырэктар Музея мініяцюрных кніг г. Баку Зарыфа Салахава.

Надрукаваны дзякуючы фінансавай падтрымцы міжнароднага грамадскага аб’яднання “Кангрэс азербайджанскіх абшчын Беларусі” і пры садзейнічанні Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, якая прадаставіла факсімільную копію арыгінальнага тэксту твора, двухтомнік “Жалейка” з’яўляецца мініяцюрным узнаўленнем арыгінальнага выдання 1908 года. Сёлета зборніку Янкі Купалы спаўняецца 105 гадоў.

Фармат выдання – 35 на 47 міліметраў. У першым томе 63 вершы размешчаны на 282 старонках, а ў другім – 35 вершаў на 288 старонках.

“Жалейка” выйшла тыражом у 50 экзэмпляраў. Першыя экзэмпляры гэтых унікальных мініяцюрных кніжак перададзены ў дар Прэзідэнту Азербайджанскай Рэспублікі Ільхаму Аліеву, а таксама адпраўлены з суправаджальным лістом галоўнага арганізатара выпуску Зарыфы Салахавай Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь Аляксандру Лукашэнку.

На прэзентацыі выдання выступілі дырэктар музея мініяцюрных кніг г. Баку Зарыфа Салахава, дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман Матульскі, дырэктар выдавецтва “Беларуская Энцыклапедыя імя П. Броўкі” Таццяна Бялова, дырэктар Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы Алена Ляшковіч.

У цёплай і сяброўскай атмасферы спадарыня Салахава перадала ў фонд бібліятэкі ўнікальны мініяцюрны зборнік “Жалейка”.

У канцы мерапрыемства Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Куба ў Беларусі Альфрэда Ньевес Партуонда, дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман Матульскі і ўсе жадаючыя пакінулі памятныя запісы ў кнізе водгукаў спадарыні Салахавай.

 

Навіны

НАН Беларусі аб’явіла рэспубліканскі конкурс творчых работ, прысвечаны Году якасці

15 Кра 2024

Арганізатарам конкурсу выступае Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, якая запрашае да ўдзелу школьную, студэнцкую і рабочую моладзь, творчых людзей, навукоўцаў, прадстаўнікоў вышэйшай школы, настаўнікаў, дзеячаў культуры, аспірантаў і магістрантаў. Удзельнікамі конкурсу могуць быць як асобныя грамадзяне, так і аўтарскія калектывы.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Пазнавайце Беларусь разам з намі: Свята-Елісавецінскі жаночы манастыр

15 Кра 2024

Калектыў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведаў Свята-Елісавецінскі жаночы манастыр – адзіны дзеючы манастыр горада Мінска, галоўная мэта якога – духоўная і сацыяльная дапамога хворым і пакутным людзям.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Яны сталі першымі беларусамі, якія былі ўдастоены звання Герояў Савецкага Саюза

16 Кра 2024

Званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна камандзіру танкавага ўзвода, лейтэнанту Мікалаю Аляксандравічу Сяліцкаму (1907–1936) і камандзіру танка Паўлу Емяльянавічу Купрыянаву (1908–1936) прысвоена Пастановай Цэнтральнага Выканаўчага Камітэта Саюза ССР ад 31 снежня 1936 года “за ўзорнае выкананне спецыяльных і цяжкіх заданняў Урада па ўмацаванні абароннай моцы Савецкага Саюза і праяўлены ў гэтай справе гераізм” (пасмяротна).

Праект "Імёны Герояў бессмяротныя"

Бібліятэка прымае ўдзел у месячніку па добраўпарадкаванні і азеляненні

13 Кра 2024

13 красавіка супрацоўнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі падтрымалі акцыю і прымаюць удзел у месячніку па навядзенні парадку, добраўпарадкаванні і азеляненні.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Каштоўныя матэрыялы з архіва Вялікага тэатра Беларусі папоўняць праект “Станіслаў Манюшка. Музычны рамантык з Міншчыны”

15 Кра 2024

У гэтым годзе адзначаецца 205-годдзе з дня нараджэння сусветна вядомага кампазітара, нашага славутага земляка Станіслава Манюшкі (1819–1872). Да гэтай даты Нацыянальная бібліятэка Беларусі папаўняе новымі матэрыяламі ўжо дзеючы віртуальны праект “Станіслаў Манюшка. Музычны рамантык з Міншчыны”, створаны ў 2019 годзе.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам