ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Падпісаны дагавор аб навуковым супрацоўніцтве
Дар Латвійскай Рэспублікі

Прэзентацыя ў Маскве “Кніжнай спадчыны Францыска Скарыны”

Прэзентацыя ў Маскве “Кніжнай спадчыны Францыска Скарыны”
Іншыя навіны

16 чэрвеня ў Маскве адкрылася фотавыстаўка “Нацыянальная бібліятэка Беларусі” і адбылася прэзентацыя ўнікальнага факсімільнага выдання “Кніжная спадчына Францыска Скарыны”.


Абедзве падзеі прайшлі ў новым, знакавым для краіны Дзелавым і культурным комплексе Пасольства Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі.

Сучасны выдатна абсталяваны комплекс закліканы стаць эфектыўнай пляцоўкай для папулярызацыі беларускай культуры, навукі і духоўнай спадчыны, развіцця за мяжой беларускага бізнесу, прэзентацыі эканамічных магчымасцей і інвестыцыйнага патэнцыялу Рэспублікі Беларусь.

Фотавыстаўка “Нацыянальная бібліятэка Беларусі” прадставіла дзелавым, грамадскім і навуковым кругам Расіі, творчай інтэлігенцыі і шырокай аўдыторыі галоўную бібліятэку Беларусі як значную з’яву культуры, маштабны шматфункцыянальны комплекс, у якім сумясціліся высокія тэхналогіі і лепшыя традыцыі, ультрасучасны дызайн і безумоўны камфорт. Арыгінальны будынак, адкрыты ў 2006 годзе, выкананы ў выглядзе каштоўнага каменю – дыямента, які сімвалізуе цэннасць ведаў, што захоўваюцца ў бібліятэцы. Гэта “візітная картка” Беларусі. Дзякуючы незвычайнаму архітэктурнаму рашэнню беларускі “дыямент” не раз апынаўся ў рэйтынгах самых дзівосных, незвычайных будынкаў свету.

Фотавыстаўка прадставіць гледачу галоўную бібліятэку Беларусі ў лепшых, а часам і зусім нечаканых ракурсах на 25 здымках. Шэсць вядомых беларускіх фотамастакоў стварылі гэтую калекцыю – Анатоль Дрыбас, Аляксандр Жарнасек, Лолій Македонскі, Сяргей Плыткевіч, Віктар Суглоб і Валерый Харчанка. Раней выстаўка “Нацыянальная бібліятэка Беларусі” экспанавалася ў Францыі, Вялікабрытаніі, Нідэрландах, Германіі, Швейцарыі, Італіі, Аўстрыі, Венгрыі, Чэхіі, Польшчы, Латвіі, Літве, Эстоніі і Швецыі.

У Дзелавым і культурным комплексе Пасольства Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі былі таксама прэзентаваны пяць першых узноўленых тамоў з поўнага збору работ Францыска Скарыны, беларуса, які паклаў пачатак кнігадрукаванню ва Усходняй Еўропе. Выпуск факсімільнага выдання ўсіх 25 кніг, надрукаваных Францыскам Скарынам у Празе (1517–1519) і Вільні (1522–1525), – унікальны культурны праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і ААТ "Банк БелВЭБ", завяршыць які плануецца да 2017 года.

Факсімільнае выданне з максімальнай паўнатой узнаўляе кнігі Францыска Скарыны: захаваны асаблівасці шрыфтоў і гравюр арыгінальных выданняў, перададзены ўсе штрыхі, набытыя на працягу 500-гадовага існавання.

У аснове калекцыі – электронныя копіі кніг беларускага першадрукара, якія найбольш захаваліся і знаходзяцца ў бібліятэках і музеях Беларусі, Расіі, Украіны, Германіі і іншых краін.

Перавыдадзеныя шэдэўры суправаджаюцца ўпершыню ажыццёўленымі перакладамі прадмоў і пасляслоўяў Францыска Скарыны на сучасныя беларускую, рускую і англійскую мовы.

Дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман Матульскі ўручыў унікальныя экзэмпляры пасольству Беларусі ў Расіі і найбуйнейшым расійскім інфармацыйным цэнтрам: Расійскай дзяржаўнай бібліятэцы, Усерасійскай дзяржаўнай бібліятэцы замежнай літаратуры імя І.І. Рудаміна, Навуковай бібліятэцы Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя М.В. Ламаносава, Дзяржаўнай публічнай гістарычнай бібліятэцы Расіі, Інфармацыйна-бібліятэчнаму цэнтру Маскоўскага дзяржаўнага інстытута культуры, а таксама Дзяржаўнаму гістарычнаму музею і Расійскаму дзяржаўнаму архіву старажытных актаў.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 56.
E-mail: pr@nlb.by

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам