ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Папоўнены “Электронны архіў нацыянальнай перыёдыкі”
Кніга ў музейнай прасторы

Прэзентацыя манаграфіі па кампаналогіі

Прэзентацыя манаграфіі па кампаналогіі
Іншыя навіны

27 мая ў бібліятэцы адбылася прэзентацыя манаграфіі Алены Шацько “Колокола и колокольные звоны православных храмов западных регионов Беларуси: история и современность”, прысвечаная 1025-годдзю Хрышчэння Русі.


Адкрыў мерапрыемства духоўнік брацтва званароў Беларускай праваслаўнай царквы протаіерэй Алег Шульгін, які адзначыў неацэнны ўклад аўтара ў вывучэнне і захаванне шматвяковай гісторыі царкоўнага звону на Беларусі.

Алена Шацько ў сваім выступленні расказала пра гісторыю напісання манаграфіі, наведванне звыш 200 храмаў заходніх рэгіёнаў Беларусі, дзе гутарыла з вернікамі, званарамі, духавенствам, апісвала званы і фіксавала гучанне звонаў. Асноўнай мэтай было данесці да сучаснікаў і зафіксаваць для будучых пакаленняў часцінку звонавага мастацтва Беларусі, захаваць традыцыі сельскіх званароў, адраджаць іх і прымнажаць. У прэзентацыі таксама прынялі ўдзел кандыдат багаслоўскіх навук, загадчык кафедры біблеістыкі і хрысціянскага веравучэння Інстытута тэалогіі імя свв. Мяфодзія і Кірыла Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта протаіерэй Сергій Гардун, старшыня Беларускага саюза музычных дзеячаў, народны артыст, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь і прэміі “За духоўнае адраджэнне” Міхаіл Дрынеўскі, мастацтвазнавец, член трох беларускіх прафесійных саюзаў – мастакоў, дызайнераў і кінематаграфістаў – Таццяна Бембель.

У музычнай частцы прэзентацыі прагучалі царкоўныя песнапенні ў выкананні маладзёжнага хору “Виссон” пад кіраўніцтвам магістра мастацтвазнаўства Алёны Высоцкай і дзіцячага хору 8-й музычнай школы мастацтваў, якім кіруе Ірына Разанава.

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам