ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Пад небам Гродзеншчыны
У працы, у пошуку

Прэзентацыя манаграфіі C. М. Клімава “Базилиане”

Прэзентацыя манаграфіі C. М. Клімава “Базилиане”
Іншыя навіны

23 лістапада ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася прэзентацыя манаграфіі C. М. Клімава “Базилиане”.


Сваім даследаваннем аўтар імкнуўся запоўніць прабелы ў гісторыі манахаў-базыльян у адзін са складаных перыядаў дзейнасці ордэна Св. Базыля Вялікага ў 70-х гг. XVIII ст. – 30-х гг. ХІХ ст. на землях Вялікага Княства Літоўскага. Гэты перыяд уяўляецца даследчыку надзвычай важным для разумення ролі, якую адыгрывалі базыльяне на працягу ўсёй сваёй гісторыі ў літоўска-беларускім грамадстве.

Даследаванне праводзілася ў рамках навуковага праекта Інстытута сярэдне-ўсходняй Еўропы пад кіраўніцтвам прафесара Ежы Клачкоўскага (Польшча).

На прэзентацыі выступілі аўтар манаграфіі, кандыдат гістарычных навук, дырэктар Нацыянальнага гісторыка-культурнага музея-запаведніка “Нясвіж” Сяргей Міхайлавіч Клімаў і вучоны сакратар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, кандыдат культуралогіі, аўтар артыкула аб базыльянах у энцыклапедыі “Культура Беларусі” Аляксандр Аляксандравіч Суша.

Навіны

Фонды яшчэ 37 бібліятэчных устаноў можна ўбачыць у Зводным электронным каталогу бібліятэк Беларусі

7 Жні 2020

68 тысяч бібліяграфічных запісаў на дакументы, якія захоўваюцца ў бібліятэках Шклоўскага і Крычаўскага раёнаў, папоўнілі рэгіянальны блок ЗЭК бібліятэк Беларусі – РЗЭК бібліятэк Магілёўскай вобласці.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

6 жніўня – дзень нараджэння беларускай друкаванай кнігі

6 Жні 2020

Беларускі першадрукар Францыск Скарына пачаў выдавецкую дзейнасць у 1517 годзе ў Празе. Першай кнігай стаў Псалтыр, у якім была пазначана дата завяршэння. Дзякуючы гэтаму мы ведаем не толькі год, а нават дзень нараджэння беларускай друкаванай кнігі – 6 жніўня 1517 года.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Тэатр Уладзіслава Галубка

7 Жні 2020

Сёлета 10 жніўня спаўняецца 100 гадоў з пачатку існавання Беларускага трэцяга дзяржаўнага тэатра, арганізатарам і кіраўніком якога быў буйны дзеяч нацыянальнай сцэны, першы народны артыст Беларусі Уладзіслаў Іосіфавіч Галубок (1882–1937).

Праект “Сведкі эпохі: Беларусь на старонках газет 100-гадовай даўніны”

Да 180-годдзя загадкавага Альгерда Абуховіча

6 Жні 2020

У гісторыю беларускай літаратуры Альгерд Рышардавіч Абуховіч (псеўданім Граф Бандынэлі, даты жыцця 6 жніўня 1840 – 22 жніўня 1898) увайшоў як паэт, пісьменнік-рэаліст, перакладчык, адзін з пачынальнікаў жанру байкі, мастацкай прозы і мемуарыстыкі.

Па старонках беларускага календара

Пра сучасную Беларусь распавядае новая выстава бібліятэкі

5 Жні 2020

У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі, найбуйнейшым інфармацыйным цэнтры рэспублікі, сабрана максімальная колькасць аб’ектыўнай інфармацыі пра нашу краіну. Новая тэматычная выстава “Беларусь сёння” адкрылася ў зале перыядычных выданняў (пам. 106).

Кніжныя выстаўкі

Беларускія кнігі перададзены аўтаноміі беларусаў Расіі

5 Жні 2020

3 жніўня ў рамках дабрачыннай акцыі “Пра Беларусь – беларусам замежжа” Федэральнай нацыянальна-культурнай аўтаноміі беларусаў Расіі перададзена ў дар больш за 300 асобнікаў беларускіх выданняў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Пра папаўненне фондаў бібліятэкі ўнікальнымі выданнямі – у эфіры тэлеканала СТБ

4 Жні 2020

У рамках дабрачыннага праекта “Кнізе – другое жыццё”, які ажыццяўляецца кампаніяй ТАА “БЕЛГІПС-ЭКА”, фонды Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі папоўніліся чатырма каштоўнымі фаліянтамі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

111