15 сакавіка а 17-й гадзіне ў галерэі “Лабірынт” ладзіцца прэзентацыя кнігі З.К. Прыгодзіча “Постаці: з цэлым народам гутарку весці”, выданай РВУ “Літаратура і Мастацтва”.
Кніга Зіновія Кірылавіча Прыгодзіча ўключае дзесяць творчых партрэтаў знакамітых дзеячаў беларускай культуры. Яны прадстаўляюць практычна ўсе сферы нашай культурнай прасторы: літаратуру, тэатр, музыку, жывапіс, скульптуру.
Кніга будзе цікавай і карыснай для тых, хто неабыякавы да роднай культуры і праблем нацыянальнага мастацтва. Чытач знойдзе ў выданні малазнаёмыя факты з біяграфій дзеячаў культуры, пазнаёміцца з займальнымі гісторыямі, пра якія не часта прачытаеш у друку.