ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Кветкавы рай VI
Калекцыя бібліятэкі папоўнілася ўнікальным выданнем

Прэзентацыя кнігі, прысвечанай Аркадзю Куляшову

Прэзентацыя кнігі, прысвечанай Аркадзю Куляшову
Іншыя навіны

25 лютага ў галерэі “Лабірынт” адбылася прэзентацыя выдання “Аркадзь Куляшоў. Лясному рэху праўду раскажу…” з серыі “Жыццё знакамітых людзей Беларусі”, прысвечанага 100-годдзю з дня нараджэння народнага паэта Беларусі А. Куляшова.


6 лютага споўнілася 100 год з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Аркадзя Аляксандравіча Куляшова. Таленавіты паэт, літаратурны крытык, публіцыст, перакладчык, кінасцэнарыст, грамадскі дзеяч, ветэран Вялікай Айчынай вайны прысвяціў творчай дзейнасці 52 гады свайго жыцця, пакінуў невычарпальную спадчыну глыбокага маральна-этычнага, гуманістычнага і эстэтычнага зместу, узбагаціў беларускую літаратуру паэзіяй душы.

У кнізе, назвай якой стаў крыху зменены радок паэта, дачка класіка Валянціна Куляшова распавядае пра свайго бацьку. Тут і самыя яркія згадкі з яго маленства, і старонкі яго радаводу, і першае каханне, і шлях у літаратуру, і сяброўства з многімі пісьменнікамі. Аўтар уводзіць чытачоў у творчую лабараторыю Аркадзя Куляшова, паказвае, як нараджалася задума таго ці іншага твора і як яна потым ажыццяўлялася на паперы. Невыпадкова ў кнізе падаецца так многа яго вершаў і ўрыўкаў з паэм.

Да 100-годдзя з дня нараджэння беларускага паэта Нацыянальная бібліятэка Беларусі падрыхтавала кніжную выстаўку “Класік беларускай паэзіі”, дзе прадстаўлены зборы твораў Аркадзя Куляшова розных гадоў выдання, творы паэта ў перакладах на рускую, украінскую, англійскую, літоўскую і іншыя мовы. Экспазіцыя дазваляе пазнаёміцца з дзейнасцю Куляшова як перакладчыка: перакладамі твораў А. Пушкіна, М. Лермантава, Т. Шаўчэнкі і інш. Яшчэ адзін раздзел экспазіцыі складаюць публікацыі, змешчаныя ў энцыклапедычных выданнях, літаратуразнаўчых зборніках і часопісах, а таксама манаграфіі, якія раскрываюць жыццё і творчасць пісьменніка. З выстаўкай можна азнаёміцца ў зале беларускай літаратуры (пам. 205) да 10 сакавіка 2014 г.

Аддаць даніну памяці народнаму паэту на вечары сабраліся літаратуразнаўцы, паэты, пісьменнікі і чытачы. Успамінамі падзяліліся родныя і блізкія Аркадзя Куляшова, сярод якіх былі дачка Валянціна Аркадзеўна, сын Аляксандр Аркадзевіч, унукі паэта Вольга Валер’еўна і Уладзімір Хрыставіч.

Адкрываючы вечар, першы намеснік дырэктара па абслугоўванні карыстальнікаў і ідэалогіі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Алена Далгаполава павіншавала ўсіх прысутных са знамянальнай датай – 100-годдзем з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры Аркадзя Куляшова, а таксама перавыданнем кнігі Валянціны Куляшовай, прысвечаным юбілею паэта.

Мерапрыемства прайшло ў цёплай творчай атмасферы свята. Дырэктар Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры Лідзія Макарэвіч, рэдактар выдавецтва “Мастацкая літаратура” Віктар Шніп, рэдактар кнігі “Аркадзь Куляшоў. Лясному рэху праўду раскажу…” Анатоль Зэкаў, аўтар манаграфіі “Летапіс жыцця і творчасці Аркадзя Куляшова” Тэрэза Голуб, артыстка Беларускай дзяржаўнай філармоніі Зінаіда Феакцістава падарылі ўсім прысутным моманты хвалявання і творчай асалоды ад паэзіі Аркадзя Куляшова.

Сапраўдным творчым падарункам пад час сустрэчы з’явілася выступленне фалькларыста Уладзіміра Хрыставіча Бярберава. З надзвычайным натхненнем ён распавядаў пра найцікавейшыя моманты жыцця свайго дзеда. Пасля чаго для ўсіх прысутных члены гуртa “Ліцьвіны” перадалі настрой вечара з дапамогай аўтэнтычных музычных інструментаў, дзівоснай народнай песні і малавядомай старажытнай беларускай полькі.

 

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам