ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Агонь натхнення
Рукапісы, рэдкія фотаздымкі, дзённікавыя запісы

Прэзентацыя кнігі пра старадаўнія сядзібы Гродзеншчыны

Прэзентацыя кнігі пра старадаўнія сядзібы Гродзеншчыны
Іншыя навіны

27 студзеня ў бібліятэцы адбылася прэзентацыя кнігі Анатоля Федарука “Старинные усадьбы Гродненщины”.


Выданне выйшла ў свет у лістападзе 2014 года пры фінансавай падтрымцы музея “Замкавы комплекс «Мір»”. Кніга змяшчае ілюстрацыі і звесткі пра сядзібы XVI – пачатку XX ст., якія знаходзіліся на тэрыторыі Бераставіцкага, Ваўкавыскага, Воранаўскага, Гродзенскага, Дзятлаўскага, Зэльвенскага і Іўеўскага раёнаў Гродзенскай вобласці. Унікальны матэрыял выдання можа стаць асновай для распрацоўкі турыстычных маршрутаў па тэрыторыі Гродзенскай вобласці.

Адкрываючы мерапрыемства, дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман Матульскі адзначыў, што тэма захавання гісторыка-культурнай спадчыны ніколі не страціць актуальнасці. “Анатоль Федарук плённа працуе над тым, каб папулярызаваць культурную спадчыну Беларусі, прывіваць чытачам любоў да сваёй краіны”, – сказаў ён.

У кнігах Анатоля Федарука адлюстравана гісторыя старых сядзіб, характарыстыка архітэктурных будынкаў, паркаў і алей, водных сістэм, дваранская культура, мастацкія і фамільныя каштоўнасці, стыль жыцця іх уладальнікаў. Апісаны сучасны стан сядзіб, важнасць іх захавання і новага функцыянальнага выкарыстання.

“Вялікі гонар мець дачыненне да выхаду такога значнага выдання, – падкрэсліла ў звароце да аўтара дырэктар музея “Замкавы комплекс «Мір»” Вольга Папко. – Кніга дасць добры штуршок для далейшага развіцця краязнаўства Гродзеншчыны”.

Варта адзначыць, што ў 2013 годзе выдавецтва “Беларусь” ужо апублікавала працу Анатоля Федарука “Старинные усадьбы Беларуси. Кореличский район”, а ў бягучым годзе запланавана выданне трэцяга, заключнага тома, якое змесціць звесткі пра сядзібы астатніх раёнаў Гродзенскага рэгіёна.

У ходзе прэзентацыі ў адрас аўтара прагучалі цёплыя словы і віншаванні ад намесніка старшыні Рэспубліканскага савета па справах культуры і мастацтва Анатоля Бутэвіча, рэцэнзентаў выдання – доктара архітэктуры Сяргея Сергачова і кандыдата мастацтвазнаўства Аляксандра Ярашэвіча, вядучага спецыяліста выдавецтва “Беларусь”, рэдактара кнігі Анжэлы Садоўскай.

“Для мяне сёння асаблівы дзень! Хочацца не проста гаварыць пра кнігу, а правесці вас скрозь далёкія эпохі, якія я вывучаў дзесяцігоддзямі”, – узяў слова аўтар выдання, што прэзентавалася, і сапраўды “акунуў” гасцей мерапрыемства ў мінулае, дзе было месца і па-майстэрску пабудаваным сядзібам, і прылеглым да іх зялёным алеям з рэдкімі відамі раслін. Анатоль Федарук прадставіў гледачу як на далоні зусім незнаёмы свет, які яшчэ не так даўно існаваў там, дзе мы жывём. Свет, звесткі пра які былі страчаны або забыты з цягам часу, як і забыты дарогі да надзвычай маляўнічых помнікаў культуры нашых продкаў.

Атмасферу арыстакратычнага жыцця ў зале падтрымалі Алена Камарова і Ірына Скварко – маладыя спявачкі выканалі рамансы пад акампанемент.

Анатоль Федарук – прафесар, доктар біялагічных навук, выкладчык Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка. Вывучэннем гісторыі архітэктуры, культуры старадаўніх сядзіб Беларусі прафесар займаецца з 1967 года. Ён з’яўляецца аўтарам кніг “Садово-парковое искусство Беларуси”, “Старинные усадьбы Минского края”, “Старинные усадьбы Берестейщины”.

У 2006 годзе за ўклад у вывучэнне і захаванне помнікаў садова-паркавай культуры Беларусі Анатоль Федарук быў адзначаны спецыяльнай прэміяй Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

 

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам