ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Творчы вечар Сяргея Шыла
Залатыя правілы здароўя

Прэзентацыя кнігі “Последний приют солдата”

Прэзентацыя кнігі “Последний приют солдата”
Іншыя навіны

11 лістапада ў бібліятэцы прэзентавалі кнігу “Последний приют солдата”, якая выйшла ў Выдавецкім доме “Звязда”.


У выданні сабраны і абагульнены звесткі пра пахаванні часоў Першай сусветнай вайны на тэрыторыі Беларусі. Яшчэ два гады назад іх налічвалася менш за сто, а сёння ў выніку вялікай пошукавай працы, якую правялі даследчыкі на беларускай зямлі, стала вядома пра 248 пахаванняў. Дзякуючы намаганням спецыялістаў адрадзіліся з нябыту месцы гістарычнай памяці, раней пакінутыя без належнай увагі. Інфармацыю пра кожнае з іх можна знайсці ў выданні “Последний приют солдата”.

Як лічыць намеснік дырэктара па інфармацыйных рэсурсах Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Таццяна Кузьмініч, апошні прытулак салдаты знаходзяць у сацыяльнай памяці грамадства, у абнаўленні гістарычных звестак і іх асэнсаванні. “Вельмі прыемна, што прэзентацыя выдання праходзіць у Нацыянальнай бібліятэцы: яна гарманічна ўпісалася ў шэраг праектаў, ажыццёўленых у бібліятэцы на працягу года”, – адзначыла Таццяна Кузьмініч, нагадаўшы гасцям пра тое, што да 100-годдзя пачатку Першай сусветнай вайны бібліятэкай былі падрыхтаваны культурна-асветніцкі праект "Драма Першай сусветнай" і аднайменная кніжная выстаўка, а таксама культурна-асветніцкі праект "Перазвон стагоддзяў" і віртуальны праект "Беларусь у Першай сусветнай".

У 100-ю гадавіну з пачатку Першай сусветнай вайны выданне “Последний приют солдата” нагадвае ўсім народам пра памылкі мінулага і іх страшныя наступствы, а для нашчадкаў салдат і афіцэраў армій усіх дзяржаў – удзельніц вайны служыць даведнікам па месцах апошняга прытулку іх продкаў.

“Гэта кніга з’яўляецца наказам будучым пакаленням жыць у міры і згодзе”, – сказала намеснік дырэктара Выдавецкага дома “Звязда” Алена Стэльмах. Выданне заклікае да паразумення і прымірэння ў імя будучыні, спрыяючы выхаванню ў моладзі пачуцця патрыятызму і гонару за сваю краіну, якая захоўвае памяць пра гістарычнае мінулае нашага народа.

Кніга выдадзена на рускай і нямецкай мовах.

Чытайце таксама:

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам