ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Беларусь – Латвія: новы ўзровень супрацоўніцтва
На скрыжаванні шляхоў…

Прэзентацыя кнігі “Перспективы развития социума”

Прэзентацыя кнігі “Перспективы развития социума”
Іншыя навіны

5 лістапада ў бібліятэцы прайшла прэзентацыя кнігі С.А. Шавеля “Перспективы развития социума”.


Кніга выйшла ў 2015 годзе ў выдавецтве “Беларуская навука” і прызначана для навуковых работнікаў і выкладчыкаў ВНУ, аспірантаў і студэнтаў. Яна таксама будзе цікавай для шырокіх колаў грамадскасці, якія цікавяцца праблемамі перспектыў развіцця беларускага грамадства.

Сяргей Аляксандравіч Шавель у сваім выданні раскрывае метадалагічныя аспекты сацыялагічнага вывучэння соцыума, звяртаецца да аналізу сацыяльных спадзяванняў, каштоўнасцей, запатрабаванняў, матываў дзейнасці чалавека. З’яўляецца цікавым даследаванне ўспрымання людзьмі сусветнага эканамічнага крызісу і ацэнкі стратэгічных падыходаў да пераадолення яго наступстваў. Аўтар звяртаецца да канцэптуалізацыі паняцця “сацыяльная сфера”, абгрунтоўвае сферны падыход у сацыялагічнай тэорыі, аналізуе перспектывы Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі, дынаміку грамадскай думкі аб развіцці ў Беларусі ядзернай энергетыкі.

С.А. Шавель – беларускі сацыёлаг і філосаф, доктар сацыялагічных навук, кандыдат філасофскіх навук. Аўтар звыш 180 навуковых работ, у тым ліку 8 манаграфій.

Мерапрыемства арганізавана Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі сумесна з Аналітычным цэнтрам EcooМ.

   

Навіны

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам