ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Дапамога бежанцам: міжнародны і нацыянальны вопыт
Свята дзяцінства

Прэзентацыя кнігі «І марам волю дам: літаратурная карта Пухавіччыны».

Іншыя навіны

14 чэрвеня а 16-й гадзіне ў галерэі “Лабірынт” адбудзецца прэзентацыя кнігі Алеся Карлюкевіча “І марам волю дам: літаратурная карта Пухавіччыны”.


Арганізатары мерапрыемства – выдавецтва “Беларуская Энцыклапедыя імя П. Броўкі”, Нацыянальная бібліятэка Беларусі. Выданне ўяўляе сабой літаратурна-краязнаўчае даследаванне, якое падрабязна знаёміць з гісторыяй аднаго з рэгіёнаў Міншчыны – Пухавіцкага раёна.

На старонках кнігі чытача чакае сустрэча з беларускімі паэтамі, празаікамі, драматургамі, сярод якіх А. Ельскі, М. Чарот, Я. Колас, А. Вольны, П. Глебка, М. Паслядовіч, П. Рунец, А. Бачыла, Г. Кляўко, Т. Бондар, Р. Папараць і інш. Многія нарадзіліся на Пухавіччыне, некаторыя былі частымі гасцямі, пісалі свае творы на беразе Свіслачы, у маляўнічых лясных вёсках Беразянка, Глушка, Падбярэжжа... Сярод пісьменнікаў, якія палюбілі Пухавіччыну, – Якуб Колас, Янка Маўр, Георгій Папоў і інш.

Кантактныя тэлефоны: 284-14-48, 293-27-67.

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам