ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Пашпарт для Паўлінкі
Бібліятэкары жартуюць

Прэзентацыя кнігі “Францыск Скарына на мовах народаў свету”

Прэзентацыя кнігі “Францыск Скарына на мовах народаў свету”
Іншыя навіны

29 студзеня а 16-й гадзіне ў галерэі "Лабірынт" (3-ці паверх) адбудзецца прэзентацыя кнігі “Францыск Скарына на мовах народаў свету” Выдавецкага дома “Звязда”.


У выданні ўпершыню прадстаўлены пераклады прадмовы Францыска Скарыны да кнігі “Юдзіф” на 64 мовы народаў свету: рускую, англійскую, балгарскую, італьянскую, кітайскую, польскую, французскую, японскую і іншыя.

Вылучаецца кніга “Францыск Скарына на мовах народаў свету” і багатым ілюстрацыйным матэрыялам. Старонкі выдання ўпрыгожаны гравюрамі Францыска Скарыны, а напрыканцы кнігі – выявы тытульных лістоў скарынаўскіх выданняў.

Да 525-годдзя з дня нараджэння першадрукара Нацыянальная бібліятэка Беларусі падрыхтавала юбілейную кніжную выстаўку “Палачанін”. Пазнаёміцца з ёй можна ў кальцавым калідоры бібліятэкі (3-ці паверх).

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 56, 293 29 80.
Е-mail: pr@nlb.by

Навіны

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Гімназістам і школьнікам аб маленькіх і дарослых салдатах Вялікай Айчыннай вайны

18 Кра 2024

15 красавіка для навучэнцаў 5–6-х і 9-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 153 і гімназіі № 11 г. Мінска прайшлі бібліяграфічныя ўрокі “Брэсцкая крэпасць-герой” (5–6 кл.), “Даведачная літаратура пра Герояў Вялікай Айчыннай вайны” (9 кл.) з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Пазнавайце Беларусь разам з намі: Пінск і цюльпанавыя палі

22 Кра 2024

Работнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведалі адзін з самых старажытных гарадоў Беларусі – Пінск, які з’яўляецца другім па колькасці захаваных помнікаў архітэктуры ў Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе

23 Кра 2024

З 23 красавіка па 28 мая ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная кніжная выстава “Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе”, прысвечаная Міжнароднаму дню інтэлектуальнай уласнасці.

Кніжныя выстаўкі

Бібліятэкарам