ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Унутраная свабода: як наладзіць адносіны з уласным жыццём?
Прэзентацыя кнігі Уладзіміра Караткевіча

Прэзентацыя кнігі "Дзікае паляванне караля Стаха"

Прэзентацыя кнігі "Дзікае паляванне караля Стаха"
Іншыя навіны

25 лістапада ў галерэі “Лабірынт” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ладзілася прэзентацыя кнігі Уладзіміра Караткевіча “Дзікае паляванне караля Стаха”.


Напярэдадні 80-годдзя з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры Уладзіміра Караткевіча Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь сумесна з грамадскім аб’яднаннем “Беларускі фонд культуры” і Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі прадставілі новае выданне вядомай і любімай чытачамі аповесці пісьменніка “Дзікае паляванне караля Стаха”.

Кніга выдадзена тыражом 3 тыс. экзэмпляраў на чатырох мовах – беларускай, рускай, украінскай, англійскай. Падарункавае выданне аповесці “Дзікае паляванне караля Стаха” стала своеасаблівым друкаваным помнікам Уладзіміру Караткевічу і зойме годнае месца на паліцах кожнай бібліятэкі нашай краіны. У мерапрыемстве ўзялі ўдзел міністр культуры Рэспублікі Беларусь Павел Латушка, дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман Матульскі, старшыня Беларускага фонду культуры Уладзімір Гілеп, літаратар, старшыня Грамадскага наглядальнага савета па ахове гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь Анатоль Бутэвіч, доктар філалагічных навук, прафесар, даследчык творчасці і сябар пісьменніка Уладзіміра Караткевіча Адам Мальдзіс, галоўны дырэктар замежнага вяшчання Беларускага радыё Навум Гальпяровіч, перакладчык аповесці на ўкраінскую мову Валерый Стралко, прадстаўнікі музеяў, выдавецтваў, бібліятэк г. Мінска.

Старшыня Беларускага фонду культуры Уладзімір Гілеп перадаў у дар Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі экзэмпляр кнігі з аўтографамі прадстаўнікоў арганізацыйнай калегіі выдання.

Раманс на верш Уладзіміра Караткевіча ў выкананні актрысы і мастацкага кіраўніка Беларускага паэтычнага тэатра аднаго акцёра “Зніч” Галіны Дзягілевай дадаў вечару паэтычнасці і лірыкі.

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам