ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
У страі застаюцца мужчыны
Адкрыццё выстаўкі Ігара Гайдая

Прэзентацыя кнігі беларускага паэта Андрэя Скарынкіна

Прэзентацыя кнігі беларускага паэта Андрэя Скарынкіна
Іншыя навіны

25 лютага а 17-й гадзіне ў галерэі «Ракурс» адбудзецца прэзентацыя новай кнігі беларускага паэта Андрэя Скарынкіна «Черный аист», якая ўбачыла свет у выдавецкай серыі “Бібліятэка Саюза пісьменнікаў Беларусі”.


Аўтар 16 паэтычных кніг, член Саюза пісьменнікаў Саюзнай дзяржавы, намеснік старшыні секцыі паэзіі Саюза пісьменнікаў Беларусі, член-карэспандэнт Кірыла-Мяфодзіеўскай акадэміі славянскагай асветы, першы стыпендыянт спецыяльнага фонда Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі Андрэй Уладзіміравіч Скарынкін (нар. 20 снежня 1962 г. у Мінску) прадставіць сваю новую кнігу, у якую ўвайшлі лепшыя творы, напісаныя аўтарам на працягу трыццаці гадоў паэтычнага жыцця. Кніга ўжо займела станоўчыя водгукі аўтарытэтных літаратурных крытыкаў.

Андрэй Скарынкін – аўтар вершаванага рамана “Соврасиана”, навэлы ў вершах “Полет над блудницей”, збора твораў XX ст.”Альфа и омега”, дзвюх аўдыёкніг “Скорбный гость” і “Звезда над Россией”, кнігі выбраных твораў “Король Парнаса”, зборніка рамансаў “Плач журавлей”, кнігі для дзяцей “Родничок”, зборніка вершаў “Красная книга” і інш.

На словы паэта кампазітарамі напісана шмат музычных твораў, якія выконваюцца на канцэртах і ў праграмах самага высокага ўзроўню. Гуказапісваючымі кампаніямі выпушчаны тры альбомы з музычнымі творамі на словы паэта.

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам