ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Беларусь-2009: значныя падзеі года
Чарноў С.І. узнагароджаны нагрудным знакам Міністэрства культуры

Прэзентацыя кнігі Андрэя Скарынкіна “Черный аист”

Прэзентацыя кнігі Андрэя Скарынкіна “Черный аист”
Іншыя навіны

25 лютага ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася прэзентацыя новай кнігі беларускага паэта Андрэя Скарынкіна “Черный аист”, якая выйшла ў выдавецай серыі “Бібліятэка Саюза пісьменнікаў Беларусі”.


Андрэй Скарынкін – аўтар 16 паэтычных кніг, член Саюза пісьменнікаў Расіі, член праўлення Саюза пісьменнікаў Беларусі, член-карэспандэнт Кірыла-Мяфодзіеўскай акадэміі славянскай асветы, стыпендыят спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі, дзяржаўны стыпендыят Расійскай Федэрацыі, удзельнік шматлікіх міжнародных фестываляў духоўных песнапенняў, неаднаразовы ўладальнік прэміі “Залаты Купідон” за плённую дзейнасць у песенным жанры. На словы паэта кампазітарамі напісана шмат музычных твораў, якія выконваюцца на канцэртах і ў праграмах самага высокага ўзроўню.

У галерэі “Ракурс” Андрэй Скарынкін прадставіў сваю новую кнігу “Черный аист”, у якую ўвайшлі лепшыя творы, створаныя паэтам на працягу трыццаці гадоў творчага жыцця. Кніга ўжо атрымала станоўчыя водгукі аўтарытэтных літаратурных крытыкаў.

Павіншаваць паэта з выхадам новай кнігі прыйшлі сябры, калегі і шматлікія паклоннікі яго творчасці: актрыса тэатра-студыі кінаакцёра Нацыянальнай кінастудыі “Беларусьфільм” Ірына Нарбекава; старшыня беларускага аддзялення Кірыла-Мяфодзіеўскай акадэміі славянскай асветы Любоў Шумская; сакратар Саюза пісьменнікаў Беларусі, паэт Анатоль Аўруцін; прафесар Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі Міхаіл Солапаў; паэт Уладзімір Скарынкін; выканаўчы дырэктар “Выдавецтва Беларускага Экзархату” Уладзімір Грозаў; пісьменнік-франтавік Алесь Савіцкі; мастак Аляксей Кузьміч. Песню на вершы Андрэя Скарынкіна выканала вучаніца вакальнай студыі “Залатыя галасы” пры арт-групе “Беларусы” Вераніка Сакалоўская.

У рамках мерапрыемства была арганізавана выстаўка-прагляд выданняў з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, прысвечаная жыццю і творчасці Андрэя Скарынкіна.

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам