ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Вэб-канферэнцыя па навуковых даследаваннях бібліятэк
Каб не адпускаць казку

Прэзентацыя кнігі Анатоля Федарука

Прэзентацыя кнігі Анатоля Федарука
Іншыя навіны

27 студзеня а 16-й гадзіне ў галерэі “Лабірынт” (3-ці паверх) адбудзецца прэзентацыя кнігі Анатоля Федарука “Старинные усадьбы Гродненщины”.


Выданне “Старинные усадьбы Гродненщины” прафесара Анатоля Федарука змяшчае ілюстрацыі і звесткі пра сядзібы XVI – пач. XX ст., якія знаходзіліся на тэрыторыі Бераставіцкага, Ваўкавыскага, Воранаўскага, Гродзенскага, Дзятлаўскага, Зэльвенскага і Іўеўскага раёнаў Гродзенскай вобласці.

Госці мерапрыемства змогуць пазнаёміцца з гісторыяй старых сядзіб, асноўнымі характарыстыкамі архітэктурных будынкаў, паркаў і водных сістэм апісаных раёнаў. Даведаюцца пра асаблівасці дваранскай культуры і яе мастацкія і фамільныя каштоўнасці. Аўтар раскажа пра сучасны стан сядзіб, важнасць іх захавання і новага функцыянальнага выкарыстання.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 56, 293 29 80.

Е-mail: pr@nlb.by

 

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам