ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Семінар-дыялог бібліятэк – удзельніц кансорцыума LibКАРД
RFID тэхналогіі ў бібліятэках

Прэзентацыя кнігі "Адвечныя скарбы Радзімы"

Прэзентацыя кнігі "Адвечныя скарбы Радзімы"
Іншыя навіны

25 сакавіка ў бібліятэцы адбылася прэзентацыя выдання Уладзіміра Мазго "Адвечныя скарбы Радзімы".


Кніга выйшла ў свет намаганнямі рэдакцыйна-выдавецкай установы "Выдавецкі дом «Звязда»". Яна распавядае пра гістарычную і духоўную спадчыну беларускага народа. Аўтар запрашае чытачоў адкрыць для сябе таямніцы старажытнага Бярэсця, зірнуць на навакольны свет праз байніцы Сынкавіцкай царквы-крэпасці, наведаць сталіцу шапавалаў – Дрыбін, прайсціся па Ганненскім кірмашы ў Зэльве. На дарозе з мінулых стагоддзяў сустракаюцца постаці Францыска Скарыны і Сымона Буднага, Рагнеды і Сафіі Слуцкай.

“Сёння мы маем не проста кнігу... Мы маем падзею ў нашым кніжным жыцці”, – адзначыў пад час прэзентацыі намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Аляксандр Суша. Ён павіншаваў аўтара з выхадам выдання, узгадаў моманты свайго жыцця, калі сустракаўся з творчасцю пісьменніка.

Нямала цёплых слоў у адрас аўтара кнігі Уладзіміра Мазго і яе мастака-афарміцеля Ігара Гардзіёнка прагучала ад намесніка дырэктара выдавецкага дома “Звязда” Алы Корбут. “Для мяне вельмі прыемна, што Уладзімір Мазго прыйшоў са сваёй кнігай у наша выдавецтва. Мне пашчасціла працаваць з жывымі класікамі, тымі, хто зараз з’яўляецца цветам беларускай літаратуры”, – сказала яна.

Доктар філалагічных навук, акадэмік Уладзімір Гніламёдаў прадэкламаваў радкі вершаў паэта і параіў яму працягваць распрацоўку гістарычнай тэмы, каб атрымалася яшчэ большая кніжка ці альбом. “Усе мы маем патрэбу ў такой літаратуры”, – падкрэсліў літаратуразнавец.

У сваю чаргу аўтар выдання Уладзімір Мазго расказаў пра тое, як прыйшоў да гэтай тэмы. “Я даўно марыў выдаць гістарычную кніжку... Калі я вярнуўся са службы, то трапіў у камандзіроўку на раскопкі старажытнага Бярэсця, дзе адкрыў для сябе беларускую мінуўшчыну. У той час мой першы матэрыял быў надрукаваны ў газеце «Звязда»”, – узгадаў пісьменнік.

Напрыканцы мерапрыемства прысутных уразіла выступленне кампазітара Алега Елісеенкава, які выканаў песні на словы Уладзіміра Мазго. “Вельмі прыемна, што ў нашай краіне выдаюцца кнігі, якія самі сабой уяўляюць твор мастацтва!” – адзначыў выканаўца, гаворачы пра кнігу "Адвечныя скарбы Радзімы". Госці атрымалі магчымасць азнаёміцца з выданнем, а таксама з кніжнай экспазіцыяй Нацыянальнай бібліятэкі, прысвечанай духоўным і архітэктурным скарбам культурнай спадчыны Беларусі.

Уладзімір Мінавіч Мазго – беларускі паэт і пісьменнік, лаўрэат прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі і літаратурнай прэміі “Залаты Купідон”, друкавацца пачаў у 1972 г. Ён з’яўляецца аўтарам паэтычных кніг “Пад спеў крыніц” (1982), “Вершаліна” (1987), “Марафон” (1992), “Анёл нябесны” (2007). Выдаў кнігі вершаў для дзяцей “Калі спрачаюцца маланкі” (1989), “Суседзі па сусвеце” (1994), “Смехапад” (1999), “Прыгоды марахода” (2002), “Цуда-вуда” (2008), “Таямнічая планета” (2008).

Навіны

1 Кра 2020

Яго імя згадваецца разам з малодшым братам, класікам Максімам Багдановічам. І ролю старэйшага брата ў станаўленні пісьменніка і грамадзяніна недаацэньваць нельга. Менавіта таму супрацоўнікі музея працягваюць пошукі матэрыялаў, звязаных з В. Багдановічам, даследуюць матэрыялы, якія захоўваюцца ў фондах розных музеяў і архіваў.

Навіны бібліятэк

1 красавіка 1945 года. 39 дзён да Перамогі

1 Кра 2020

Дырэктыва Стаўкі Вярхоўнага галоўнакамандуючага аб правядзенні наступальнай аперацыі на Берлін. Узяцце крэпасці Глогау. Акружэнне саюзнікамі рурскай групоўкі нямецкіх войскаў. Аднаўленне Мінска. Гастролі Дзяржаўнага літоўскага джаз-аркестра. Канферэнцыя бібліятэкараў Масквы. Газеты: “Звязда” (№ 60, 61), “Большэвік Палесся” Палескай (цяпер ліквідаванай) вобласці (№ 151), “Искра” Валожынскага раёна (№ 20).

Праект “100 дзён да Вялікай Перамогі. Па старонках беларускіх газет 1945 г.”

31 сакавіка 1945 года. 40 дзён да Перамогі

31 Сак 2020

Указ аб узнагароджанні ордэнам “Перамога”. Наступленне саюзнікаў. Зварот сялян Гродзенскай вобласці. Набор на рабочыя спецыяльнасці. Гастролі Дзяржаўнага рускага драматычнага тэатра БССР. Газеты: “Звязда” (№ 59), “Советская Белоруссия” (№ 58), “Гродненская правда” (№ 43).

Праект “100 дзён да Вялікай Перамогі. Па старонках беларускіх газет 1945 г.”

31 Сак 2020

Ці можа дапамагчы рэальны мінулы ці ўяўны літаратурны досвед нам, сучасным, у разуменні і пражыванні новай паляндры – каранавіруса? Так, напрыклад, французы, італьянцы, бельгійцы перачытваюць А. Камю: як толькі абвясцілі пра новы вірус, узняўся продаж эсэ А. Камю "Паляндра". А што могуць пачытаць беларусы?

Навіны бібліятэк

Віртуальная чытальная зала прадстаўляе інфармацыйны рэсурс пра выдатнага ўраджэнца Беларусі

27 Сак 2020

Рэпертуар персанальных краязнаўчых рэсурсаў арганізацый – партнёраў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі папоўніўся віртуальным праектам “Жарэс Алфёраў: чалавек-легенда”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

111