ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Візіт кубінскай дэлегацыі
Духоўнае адраджэнне грамадства і праваслаўная кніга

Прэзентацыя кніг Вячкі Целеша

Прэзентацыя кніг Вячкі Целеша
Іншыя навіны

27 мая ў галерэі "Лабірынт" адбылася прэзентацыя кніг Вячкі Целеша "Гарады Беларусі на старых паштоўках" і "Адсюль наш род, тут мой прычал".


Вячка Целеш, знакаміты рыжскі мастак беларускага паходжання, адным з першых падрыхтаваў і надрукаваў рэдкія старадаўнія паштоўкі пра дасавецкі Мінск і іншыя гарады Беларусі. У 1984 г. выйшаў альбом рэпрадукцый "Менск на старых паштоўках", створаны на аснове калекцыі аўтара. У 1998 г. кніга "Гарады Беларусі на старых паштоўках" была выдадзена ўпершыню і з гэтага часу вытрымала некалькі перавыданняў, выявіўшы надзвычайную цікаўнасць беларусаў да мінулага краіны.

Чацвёртае дапоўненае выданне, якое пабачыла свет у 2014 г. у выдавецтве "Беларусь", і было прэзентавана ў Нацыянальнай бібліятэцы. У кнізе "Гарады Беларусі на старых паштоўках" змешчаны толькі найбольш цікавыя старадаўнія паштоўкі як з калекцыі аўтара, так і з фондаў розных музеяў, бібліятэк, а таксама прыватных збораў – каля 800 рэпрадукцый. Многія з іх раней ніколі не публікаваліся.

Вячка Целеш, вялікі аматар беларускай гісторыі, адзначае, што больш ні ў адной дзяржаве свету не існуе кнігі, якая змяшчала б паштоўкі з выявамі ўсіх без выключэння гарадоў гэтай дзяржавы, – ганарыцца такой каштоўнасцю можа толькі Беларусь. Дадаткам да багатага выяўленчага матэрыялу кнігі з’яўляюцца краязнаўчыя даследаванні аўтара, змешчаныя ў каментарыях да паштовак: як змяніліся назвы вуліц, ці захаваліся да нашага часу будынкі, у якім стылі яны былі пабудаваны і іншыя цікавыя гістарычныя назіранні.

Новае выданне "Гарады Беларусі на старых паштоўках", адзначанае дыпломам II ступені на Нацыянальным конкурсе "Мастацтва кнігі Беларусі", уражвае нестандартным фарматам, прыгожым афармленнем, дэманструе выдатную працу над рэтушшу ілюстрацый і з’яўляецца каштоўным падарункам, які беларусы з ахвотай і гонарам уручаюць за межамі краіны.

Кніга "Адсюль наш род, тут мой прычал" – гэта спроба даследавання Вячкам Целешам свайго радаводу і гісторыі пасёлка Краснасельскі на Ваўкавышчыне, дзе нарадзіўся аўтар. Вывучэнне архіўных матэрыялаў, збіранне ўспамінаў прадстаўнікоў роду Целешаў дазволілі прасачыць ланцужок аднаго роду да XVIII ст.: самы далёкі продак, згадкі пра якога знайшоў Вячка Целеш, – гэта яго прапрапрапрабабуля Магдалена Целеш 1795 г. нараджэння. Па прыблізным падліку кніга змяшчае дакументальныя сведчанні пра каля 500 Целешаў! 720 фотаздымкаў, звязаных з гісторыяй свайго роду, здолеў адшукаць аўтар. Гэтае глыбокае даследаванне Вячка Целеш выдаў за свой кошт такім тыражом, каб кожны з сучасных Целешаў, яго сваякоў, змог атрымаць экзэмпляр і ведаць гісторыю роду.

Вячка Целеш зацікавіўся магчымасцю ўзнавіць свой радавод 20 год таму, але ўсё роўна шкадуе, што не рабіў гэтага раней, бо не страцілася б бясследна шмат цэнных матэрыялаў. Таму аўтар раіць кожнаму беларусу пачынаць запісваць свой радавод ужо сёння.

Падчас прэзентацыі адбылася латарэя і тры шчаслівыя чытачы атрымалі ў падарунак кнігі Вячкі Целеша з аўтографам нашага выбітнага земляка.

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам