ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
У. Ліпскі – у ліку саіскальнікаў прэміі А. Ліндгрэн
Чароўныя шматграннікі

Прэзентацыя “Карлаг: памяць у імя будучыні”

Прэзентацыя “Карлаг: памяць у імя будучыні”
Іншыя навіны

25 лістапада а 16-й гадзіне ў галерэі “Ракурс” адбудзецца прэзентацыя навукова-даследчага праекта “Карлаг: памяць у імя будучыні”.


Прэзентацыя праекта арганізавана вучонымі карагандзінскага ўніверсітэта “Балашак” (Казахстан) у рамках дагавору аб намерах творчага і навуковага супрацоўніцтва з Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі.

З мэтай зрабіць свой уклад у навуковае асэнсаванне гісторыі Карлага карагандзінскія вучоныя правялі аналіз мноства дакументаў, вывучылі вялікі аб’ём архіўных матэрыялаў, правялі сустрэчы з былымі палітвязнямі, ваеннапалоннымі. Дакументы, звязаныя з Карлагам, доўгія гады праляжалі ў архівах пад грыфам “Зусім сакрэтна”. Паступова, вельмі выбарачна, пачалі прыадкрывацца архіўныя фонды, і сведкі страшных падзей прадставілі свае ўспаміны на суд шырокай грамадскасці.

Зварот да ўспамінаў былых вязняў найбуйнейшага канцэнтрацыйнага лагера Савецкага Саюза мае важнае значэнне ў вывучэнні гісторыі.

Тэлефоны для даведак: (8 017) 293 27 56, 293 29 80.

Е-mail: pr@nlb.by

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам