ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
XVIII Мінская міжнародная кніжная выстаўка-кірмаш
Роля ўстаноў адукацыі, выдавецтваў і бібліятэк у развіцці чытання

Прэзентацыя інвестыцыйных праектаў бібліятэкі ў рамках XVIII ММКВК

Прэзентацыя інвестыцыйных праектаў бібліятэкі ў рамках XVIII ММКВК
Іншыя навіны

11 лютага ў рамках XVIII Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу на стэндзе Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адбылася прэзентацыя інвестыцыйных праектаў у галіне захавання і папулярызацыі нацыянальнай кніжнай спадчыны.


Нацыянальная бібліятэка Беларусі як буйнейшая навуковая бібліятэка рэспублікі сумесна з Белінвестбанкам прадставіла адзін з апошніх праектаў – серыю календароў, якія раскрываюць багацце і разнастайнасць кніжнай спадчыны Беларусі. У выдадзенай серыі праз даўнюю беларускую кнігу ярка і шматгранна паказаны вобраз нашай краіны – дзяржавы, нацэленай на найноўшыя тэхнічныя і навуковыя дасягненні (што відаць у спадчыне першадрукароў Ф. Скарыны, І. Фёдарава, П. Мсціслаўца і інш.), з высокім узроўнем адукацыі (беларускія навуковыя і асветніцкія выданні), прававой (вядомыя на ўсю Еўропу помнікі права) і верацярпімай (адны з самых прыгожых выданняў розных канфесій).

З прывітальным словам на прэзентацыі выступілі старшыня Нацыянальнай камісіі Рэспублікі Беларусь па справах ЮНЕСКА Уладзімір Шчасны, намеснік старшыні Праўлення ААТ “Белінвестбанк” Уладзімір Тамашэвіч, выканаўчы дырэктар Выдавецтва Беларускага экзархата Уладзімір Грозаў, намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі па навуковай рабоце і выдавецкай дзейнасці Людміла Кірухіна, вучоны сакратар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Аляксандр Суша.

Падрыхтоўка і выпуск серыі календароў стане асновай для шматгадовага плённага супрацоўніцтва ўстаноў культуры і банкаўскіх структур нашай рэспублікі па захаванні і папулярызацыі нацыянальнай культурнай спадчыны.

           
                 
           

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам