ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Я роду свайму ў пояс пакланюся
Грамадства без наркотыкаў – наш выбар!

Прэзентацыя і перадача ў дар унікальных выданняў

Прэзентацыя і перадача ў дар унікальных выданняў
Іншыя навіны

10 мая ў Смаленску (Расія) адбылася прэзентацыя факсімільнага выдання “Слуцкое Евангелие”, падрыхтаванага Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі, Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі і Выдавецтвам Беларускага экзархата, і 45-томнага выдання “Смоленская земля в памятниках русской словесности”.


У мерапрыемстве, якое прайшло на базе дзяржаўнай бюджэтнай установы культуры “Смаленская абласная ўніверсальная бібліятэка імя А.Т. Твардоўскага”, прынялі ўдзел прадстаўнікі дыпламатычнай місіі Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі, выдавецтваў і бібліятэчнай супольнасці Беларусі і Расіі, а таксама чытачы бібліятэкі.

Удзельнікамі прэзентацыі быў адзначаны высокі ўзровень падрыхтоўкі 45-томнага збору сачыненняў “Смоленская земля в памятниках русской словесности” і факсімільнага выдання “Слуцкое Евангелие”, актуальнасць рэалізацыі падобных праектаў для даследчай і практычнай бібліятэчна-бібліяграфічнай дзейнасці ў частцы ўзнаўлення нацыянальных помнікаў пісьменнасці, падрыхтоўкі выданняў краіназнаўчага і краязнаўчага характару.

Адбыўся акт перадачы выдання “Смоленская земля в памятниках русской словесности” (т. 1-45, выдавецтва “Маджента”, Смаленск) у дар Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі, Прэзідэнцкай бібліятэцы Рэспублікі Беларусь і Выдавецтву Беларускага экзархата.

Навіны

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Гімназістам і школьнікам аб маленькіх і дарослых салдатах Вялікай Айчыннай вайны

18 Кра 2024

15 красавіка для навучэнцаў 5–6-х і 9-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 153 і гімназіі № 11 г. Мінска прайшлі бібліяграфічныя ўрокі “Брэсцкая крэпасць-герой” (5–6 кл.), “Даведачная літаратура пра Герояў Вялікай Айчыннай вайны” (9 кл.) з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Пазнавайце Беларусь разам з намі: Пінск і цюльпанавыя палі

22 Кра 2024

Работнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведалі адзін з самых старажытных гарадоў Беларусі – Пінск, які з’яўляецца другім па колькасці захаваных помнікаў архітэктуры ў Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе

23 Кра 2024

З 23 красавіка па 28 мая ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная кніжная выстава “Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе”, прысвечаная Міжнароднаму дню інтэлектуальнай уласнасці.

Кніжныя выстаўкі

Бібліятэкарам