ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Бусел і дракон: у новай выстаўцы перапляліся традыцыі Беларусі і Кітая
Тэндэнцыі ў бібліятэчнай справе: з прэзентацыяй у “алмазе ведаў” выступіў замежны спецыяліст

Прэзентацыя факсімільнага ўзнаўлення Берасцейскай Бібліі на Скарынаўскіх чытаннях

Прэзентацыя факсімільнага ўзнаўлення Берасцейскай Бібліі на Скарынаўскіх чытаннях
Іншыя навіны

24 верасня ў Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце пачаў працу традыцыйны міжнародны форум “Скарынаўскія чытанні”, які збірае навукоўцаў і спецыялістаў у выдавецкай галіне з Беларусі і замежных краін.

На ўрачыстым адкрыцці і пленарным паседжанні прадстаўнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – намеснік дырэктара па навуковай рабоце і выдавецкай дзейнасці Алесь Суша і загадчык навукова-даследчага аддзела кнігазнаўства Анатоль Сцебурака – прадэманстравалі факсіміле славутай Берасцейскай (Радзівілаўскай) Бібліі 1563 г. У рамках прэзентацыі быў агучаны даклад аб ролі легендарнага перакладу Свяшчэннага пісання ў культуры Беларусі эпохі Рэнесансу, яго ўплыву на кніжную культуру Вялікага Княства Літоўскага.

Зацікаўленыя ўдзельнікі форуму былі запрошаны прыняць удзел у цыкле мерапрыемстваў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі, першае з якіх адбудзецца 27 верасня“Берасцейская Біблія: адкрыты дотык".

Матэрыял прадастаўлены навукова-даследчым аддзелам кнігазнаўства.


Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам