ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Адкрыццё рэспубліканскага мультыпраекта “Бібліятэка”
Кнігі для ракетнай брыгады

Прэзентацыя факсімільнага выдання віленскага “Буквара”

Прэзентацыя факсімільнага выдання віленскага “Буквара”
Іншыя навіны

30 жніўня а 15-й гадзіне пройдзе прэзентацыя ўнікальнага факсімільнага выдання самага ранняга беларускага буквара з усіх, якія захаваліся ў нашай краіне, – віленскага “Буквара” 1767 года.


Прэзентацыя ладзіцца ў рамках Года кнігі і прымеркавана да Дня ведаў. Пад час мерапрыемства пройдзе цырымонія перадачы факсімільнага выдання ў бібліятэкі краіны.

Узноўлены “Буквар” – унікальны помнік асветніцкай думкі і духоўнай культуры нашага народа (у свеце захавалася толькі 2 асобнікі гэтага выдання). Ён уключае не толькі сукупнасць вучэбных матэрыялаў для навучання дзяцей грамаце, але таксама цэлы комплекс тэкстаў дыдактычнага характару: настаўленні, малітвы, павучанні, гімны і інш.

Факсімільнае выданне “Буквара” падрыхтавана з захаваннем усіх асаблівасцей арыгінала (фону паперы, дэфектаў, уладальніцкіх пазнак на кнізе). Кніжны помнік выдадзены ў камплекце з гісторыка-культурным нарысам, які раскрывае значэнне “Буквара” ў гісторыі кніжнай культуры Беларусі, і перакладам яго тэксту на сучасную рускую мову.

Выпуск факсімільнага выдання “Буквара” з’яўляецца выдатным прыкладам дзяржаўна-прыватнага партнёрства, паколькі ён стаў вынікам працяглай сумеснай працы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і Прадстаўніцтва кампаніі XEROX у Рэспубліцы Беларусь. Мэта праекта – папулярызацыя нацыянальнай спадчыны і падтрымка вобразу Беларусі як дзяржавы са шматвяковымі традыцыямі ў галіне навукі і асветы.

Прэзентацыя адбудзецца ў зале адукацыйных тэхналогій Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Кантактны тэлефон: (8 017) 293 27 67.

Навіны

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам