ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Кніжніца з аўтографамі
Лекі ад адзіноты і страху

Прэзентацыя факсіміле Баркалабаўскага летапісу

Прэзентацыя факсіміле Баркалабаўскага летапісу
Іншыя навіны

17 кастрычніка а 15-й гадзіне ў галерэі “Лабірынт” (3-ці паверх) адбудзецца прэзентацыя “Баркалабаўскі летапіс: з мінулага ў будучае”.


Прэзентацыя прадставіць шырокай грамадскасці факсімільнае выданне ўнікальнага помніка беларускага летапісання – знакамітага Баркалабаўскага летапісу.

У выніку плённай працы прадстаўнікоў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, выдавецтва “Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі”, Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Федэральнай нацыянальна-культурнай аўтаноміі “Беларусы Расіі” і Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта ўпершыню зроблена спроба апублікавання летапісу ў поўным аб’ёме, у якім ён захаваўся да нашага часу. Факсімільнае выданне ўяўляе сабой камплект з дзвюх кніг, якія ўключаюць факсімільнае ўзнаўленне ўнікальнага беларускага летапісу, транслітэраваны тэкст рукапіснага помніка і матэрыялы яго гісторыка-культурнага даследавання.

Факсіміле дазволіла максімальна аўтэнтычна ўзнавіць знешні выгляд і арыгінальную структуру кніжнага помніка, вярнуць яго ў культурную прастору Беларусі. На прэзентацыі будуць прысутнічаць непасрэдныя стваральнікі факсімільнага выдання. Цікавы вопыт удзельнікаў праекта будзе ўпершыню прадстаўлены шырокай грамадскасці.

Баркалабаўскі летапіс з’яўляецца каштоўнейшым помнікам беларускай культуры, адным з найбольш поўных і насычаных звесткамі летапісных зводаў, што распавядаюць пра мінулае нашага краю і беларускага народа. Яго факсімільнае выданне будзе карысным для даследчыкаў айчыннай гісторыі, кніжнай культуры, беларускай мовы, рэлігіі, а таксама для тых, хто цікавіцца беларускай кніжнай спадчынай.

Навіны

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя "На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны"

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб'яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс прыняла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам