ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Электронная бібліятэка БДУ – 135-я ў агульнасусветным рэйтынгу
Тэставы доступ да ЭІР “The Excellence in Science Collection (Package S)”

Прэзентацыя ЭІР, якія прапануюцца для навукі і адукацыі

Прэзентацыя ЭІР, якія прапануюцца для навукі і адукацыі
Іншыя навіны

9 лютага ў бібліятэцы адбылася прэзентацыя электронных інфармацыйных рэсурсаў, прапанаваных для навуковай і адукацыйнай прасторы Беларусі.


Мерапрыемства было арганізавана ў рамках работы XXIV Мінскага міжнароднага кніжнага кірмашу. Свае рэсурсы прадставілі вытворцы электронных інфармацыйных прадуктаў – удзельнікі кніжнага кірмашу.

Семінар адкрыла начальнік інфармацыйнага цэнтра Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Ала Анатольеўна Шарамецьева.

Падчас семінара адбылося выступленне кіраўніка аддзела продажаў электронных выданняў ТАА “БИНОМ. Лаборатория знаний” Ірыны Міхайлаўны Макарынай, якая пазнаёміла ўдзельнікаў з электроннымі рэсурсамі выдавецтва.

Выканаўчы дырэктар ТАА “Айбукс” Васіль Аляксандравіч Пархачоў прадставіў гасцям семінара прэзентацыю электроннай бібліятэкі “Айбукс” і магчымасцей яе выкарыстання для інфармацыйнага забеспячэння вышэйшай школы.

У семінары прынялі ўдзел кіраўнікі і спецыялісты бібліятэк і інфармацыйных цэнтраў Беларусі, карыстальнікі электронных інфармацыйных рэсурсаў.

Сайт семінара-прэзентацыі

Прэзентацыя

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам