14 мая ў бібліятэцы прайшла прэзентацыя функцыянальных і сэрвісных магчымасцей электронна-бібліятэчнай сістэмы выдавецтва "ЛАНЬ".
Мерапрыемства арганізавана Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі ў рамках дзейнасці Савета бібліятэк Беларусі па інфармацыйным узаемадзеянні.
У мерапрыемстве прынялі ўдзел кіраўнікі і спецыялісты бібліятэк Беларусі і іншых інфармацыйных устаноў, зацікаўленых у павышэнні якасці інфармацыйнага абслугоўвання карыстальнікаў.