ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Малавядомая старонка жыцця Міхася Мушынскага
Аўтографы Максіма Багдановіча

Прэзентацыя Дзяржаўнага рэестра кніжных помнікаў Беларусі

Прэзентацыя Дзяржаўнага рэестра кніжных помнікаў Беларусі
Іншыя навіны

4 лютага ў бібліятэцы адбылася ўрачыстая прэзентацыя Дзяржаўнага рэестра кніжных помнікаў Беларусі – важнага гісторыка-культурнага праекта, скіраванага на ўлік адзінкавых кніжных помнікаў і каштоўных кніжных калекцый, якія захоўваюцца ў нашай краіне.

У прэзентацыі прынялі ўдзел: Раман Матульскі, генеральны дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі; Аляксандр Суша, намеснік генеральнага дырэктара – дырэктар па навуковай рабоце і выдавецкай дзейнасці Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, Наталля Лапаціна, намеснік начальніка ўпраўлення па ахове гісторыка-культурнай спадчыны Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь; Тамара Джумантаева, дырэктар Нацыянальнага полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка.

Да нядаўняга часу кніжная спадчына была недастаткова вядомай і слаба ўлічанай, што вельмі ўскладняла яе вывучэнне і папулярызацыю. У кожнай бібліятэцы, музеі, архіве, універсітэце ёсць кніжны помнік – рукапіснае або каштоўнае друкаванае выданне. Задача праекта – улічыць усе кніжныя помнікі, якія захоўваюцца ў бібліятэках Беларусі, а па згодзе ўладальнікаў – у іншых зборах, у тым ліку прыватных.

Стварэнне Рэестра рэгламентуецца Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб культуры і стала магчымым дзякуючы падтрымцы профільнага міністэрства. Праца па стварэнні канцэпцыі Рэестра, распрацоўцы тэхнічнага задання, праграмнага забеспячэння, метадычнай і тэхналагічнай дакументацыі, а таксама тэсціраванні электроннага рэсурсу вялася на працягу апошніх трох гадоў.

У рэжыме тэсціравання і вопытнай эксплуатацыі больш за 1 000 кніжных помнікаў ужо ўключана ў Рэестр. Сёння можна ўпэўнена сказаць, што створаны рэсурс уяўляе сабой магутную інфармацыйную сістэму, якую можна шырока абнародаваць і прыступіць да працы на агульнарэспубліканскім узроўні.

Развіццё інфармацыйных тэхналогій адкрывае ўсё новыя магчымасці для актыўнага сумеснага выкарыстання агульнай дакументальнай спадчыны. Праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі па стварэнні Дзяржаўнага рэестра кніжных помнікаў Рэспублікі Беларусь стане значным унёскам у працэс фарміравання агульнай культурнай прасторы, будзе садзейнічаць захаванню і памнажэнню культурных каштоўнасцей у свеце.

Матэрыял пададзены навукова-даследчым аддзелам кнігазнаўства.

Навіны

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам