ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Беларуска-літоўскія мерапрыемствы да юбілею Скарыны
Прэзентацыя кнігі

Прэзентацыя часопіса “Артэфакт”

Прэзентацыя часопіса “Артэфакт”
Іншыя навіны

3 снежня ў бібліятэцы адбылася прэзентацыя навукова-метадычнага часопіса “Артэфакт” і кнігі В.А. Салеева “Нарысы тэорыі беларускага тэатра”.


Аўтар кнігі і галоўны рэдактар часопіса “Артэфакт” Вадзім Аляксеевіч Салееў – доктар філасофскіх навук, прафесар, заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь, культуролаг, мастацкі крытык, аўтар 6 манаграфій і больш за 300 навуковых публікацый па праблемах славянскай і беларускай культур, эстэтыкі, філасофскай адукацыі, тэорыі мастацтва, мастацкай крытыкі, эстэтычнага і мастацкага выхавання.

Усім вядома, што мастацкая культура з’яўляецца надзвычай складанай часткай нацыянальнай культуры: і ў сферы стварэння мастацкіх твораў, і ў сферы іх успрымання, і ў сферы ацэнкі іх мастацкіх каштоўнасцяў. Мастацкая культура мае свае асаблівасці, тонкасці, якія часам не паддаюцца строга рацыянальнаму аналізу, але такі аналіз неабходны, без яго ставіцца пад пагрозу само існаванне мастацкай культуры і быццё мастацкага працэсу. Менавіта якасць крытыкі і мастацтвазнаўчых даследаванняў вызначае вектары развіцця нацыянальнай мастацкай культуры, выяўляе яе моцныя бакі і слабасці.

У навукова-метадычным часопісе “Артэфакт”, першы нумар якога пабачыў свет у 2014 годзе, публікуюцца не толькі навуковыя артыкулы. Пачэснае месца ў выданні займае мастацкая крытыка ў розных яе праявах – ад публіцыстыкі і эсэістыкі да абгрунтаваных рэцэнзій на значныя падзеі ў айчыннай і замежнай мастацкай культуры.

Часопіс “Артэфакт” – гэта творчая пляцоўка для свабоднага дыялогу спецыялістаў аб актуальных праблемах эстэтыкі, мастацтвазнаўства, тэндэнцыях развіцця мастацтва ў краіне і бліжэйшым замежжы.

У кнізе “Нарысы тэорыі беларускага тэатра” аўтар падрабязна і сістэмна аналізуе тэарэтычныя аспекты існавання ў гістарычнай прасторы беларускай нацыянальнай культуры тэатральнага мастацтва, разглядае праблемы тэатральных традыцый, развіццё рэжысёрскай думкі, асаблівасці беларускай акцёрскай школы і іншыя аспекты сучаснага тэатральнага працэсу.

Манаграфія і часопіс адрасаваны вучоным, аспірантам, прадстаўнікам мастацкай грамадскасці і ўсім, хто мае цікавасць да праблем і з’яў як айчыннай, так і замежнай культуры.

   

Навіны

Мінская гарадская канферэнцыя "На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны"

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб'яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс прыняла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Спявак бясконцай любві

25 Кра 2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Кніжныя выстаўкі

Бібліятэкарам