ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Палыновы вецер
Кнігі ручной работы

Прэзентацыя беларускага перакладу кнігі Э. Керэта

Прэзентацыя беларускага перакладу кнігі Э. Керэта
Іншыя навіны

20 красавіка ў бібліятэцы адбылася прэзентацыя кнігі ізраільскага пісьменніка Этгара Керэта “Сем добрых гадоў”.


Пасольства Дзяржавы Ізраіль у Рэспубліцы Беларусь сумесна з Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі прадставіла кнігу вядомага ізраільскага пісьменніка Этгара Керэта “Сем добрых гадоў” у перакладзе на беларускую мову. Прэзентацыя кнігі адкрыла Дні культуры Ізраіля ў Беларусі.

На мерапрыемстве прысутнічаў аўтар кнігі, “белы клоўн сусветнай літаратуры”, самы папулярны пісьменнік сярод сучаснай ізраільскай моладзі Этгар Керэт. Ён нарадзіўся ў сям’і выхадца з Беларусі ў горадзе Тэль-Авіве ў 1967 годзе, у сувязі з чым, як адзначыў сам аўтар, візіт у Беларусь стаў асабліва хвалюючым момантам у яго жыцці.

Этгар Керэт – аўтар зборнікаў кароткай прозы “Ностальгия по Киссинджеру”, “Пиццерия «Камикадзе»” і дзіцячай кнігі “Папа убегает вместе с цирком”. Творчасць пісьменніка характарызуецца як постмадэрнісцкая, а асноўны жанр, у якім ён працуе, – гэта кароткае апавяданне. Мова яго твораў простая і блізкая да гутарковай, аўтар часта звяртаецца да слэнгу.

Апавяданні гэтага адоранага празаіка перакладзены на сорак замежных моў. Яго кніга “Водитель автобуса, который стал Богом” раней была перакладзена на беларускую і пасля выдання набыла шырокую папулярнасць сярод чытачоў.

У сваёй кнізе “Сем добрых гадоў” Этгар Керэт піша пра важныя для яго рэчы, якія адбыліся за гэты перыяд – ад нараджэння сына да смерці бацькі. У гэтых смешных і сумных эсэ перад чытачом разгортваецца панарама супярэчлівай рэальнасці – у Ізраілі і ў свеце, учора і сёння.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел першы намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Алена Далгаполава, Часовы павераны ў справах Дзяржавы Ізраиль у Рэспубліцы Беларусь Юлія Рачынскі-Співакоў, начальнік упраўлення Блізкага Усходу і Афрыкі Міністэрства замежных спраў Ігар Ляшчэня, перакладчык кнігі "Сем добрых гадоў" з іўрыта на беларускую мову Сяргей Шупа.

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам