ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Мысліцель і летуценнік
Творчы вечар Андрэя Скарынкіна

Прэзентацыя альбома “Беларусы ў фотаздымках Ісака Сербава. 1911–1912”

Прэзентацыя альбома “Беларусы ў фотаздымках Ісака Сербава. 1911–1912”
Іншыя навіны

10 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася прэзентацыя выдання “Беларусы ў фотаздымках Ісака Сербава. 1911–1912”.


Арганізатары мерапрыемства – выдавецтва “Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі” і Нацыянальная бібліятэка Беларусі.

Альбом “Беларусы ў фотаздымках Ісака Сербава. 1911–1912” – новае выданне з серыі “Энцыклапедыя рарытэтаў” выдавецтва “Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкіі”.

Аснову альбома складаюць здымкі беларускага этнографа Язэпа Абрамавіча Сербава, якія былі зроблены вучоным пад час экспедыцыі па тэрыторыі Беларусі ў 1911–1912 гадах, што праводзілася па заданні паўночна-заходняга аддзела Імператарскага рускага геаграфічнага таварыства. Да ўвагі чытачоў прадстаўлены 442 унікальныя фотаздымкі, якія адлюстроўваюць традыцыйную культуру гісторыка-этнаграфічных рэгіёнаў Заходняга і Усходняга Палесся і паўночна-ўсходняй часткі Цэнтральнай Беларусі.

На мерапрыемстве выступілі дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман Матульскі; дырэктар дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь Уладзімір Адамушка; старшы бібліятэкар аддзела рукапісаў Бібліятэкі Вільнюскага ўніверсітэта Валянціна Карпава; кандыдат мастацтвазнаўства, дацэнт кафедры этналогіі і фальклору Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў, складальнік, аўтар уступнага артыкула і каментарыяў да альбома Вольга Лабачэўская; галоўны рэдактар выдавецтва “Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі” Ларыса Языковіч.

Нацыянальная бібліятэка Беларусі атрымала ў дар ад выдавецтва “Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі” экзэмпляр альбома “Беларусы ў фотаздымках Ісака Сербава. 1911–1912”.

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам