30 снежня ў Круглай зале Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі прайшла прэс-канферэнцыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі цэнтральным і рэгіянальным сродкам масавай інфармацыі Беларусі.
У мерапрыемстве бралі ўдзел каля 250 журналістаў дзяржаўных і недзяржаўных сродкаў масавай інфармацыі, больш за 170 журналістаў прадстаўлялі рэгіёны Беларусі.
Упершыню ў рамках прэс-канферэнцыі кіраўніка дзяржавы прйшлі прамыя ўключэнні з рэгіянальных студый, і рэгіянальныя журналісты атрымалі магчымасць задаць пытанні Прэзідэнту.