ГалоўнаяНавіны

Навіны

30 Кас 2021

На месцы гэтага тэксту па логіцы павінен быў бы зʼявіцца агляд кніжных навінак для дзетак. Каб, прычытаўшы яго, бацькі разам з малянятамі маглі выправіцца ў краму, ці прынамсі зайсці на сайт выдавецтва, кнігарні і атрымаць жаданы твор. А потым – ужо дома разам пагартаць, пачытаць, паразглядваць ілюстрацыі, пакласці кніжку пад падушку, каб лепш спалася.

Навіны бібліятэк

Арт-кніга юбіляра

29 Кас 2021

30 кастрычніка спаўняецца 150 год з дня нараджэння французскага пісьменніка і філосафа Поля Валеры (1871−1945). Творца вядомы не толькі сваімі вершамі і прозай, але і шматлікімі эсэ і афарызмамі, прысвечанымі мастацтву, гісторыі, літаратуры, музыцы. Ён неаднаразова намініраваўся на Нобелеўскую прэмію па літаратуры.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

29 Кас 2021

Рыба шукае, дзе глыбей, а чалавек – дзе яму здаецца, што манна нябесная сама пасыплецца ў рот. Таму заўсёды прыцягальныя для ўраджэнцаў вёскі гарады. Асуджаць ці не асуджаць за гэта – справа марная. Кожны выбірае свой шлях, і кожны прытрымліваецца такога, які ўспрымае аптымальным. Хоць людзям творчым горад, як нікому іншаму, дае перавагу. Пісьменнікам – не ў апошнюю чаргу. Але і шмат сярод літаратараў тых, хто не прамяняў правінцыю на хмарачосы.

Навіны бібліятэк

Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “XVIII Дзянісьеўскія чытанні”

28 Кас 2021

28–29 кастрычніка ў г. Арол (Расійская Федэрацыя) праходзіць Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “XVIII Дзянісьеўскія чытанні”, арганізатарамі якой з’яўляюцца Арлоўская абласная навуковая ўніверсальная публічная бібліятэка імя І.А. Буніна і Арлоўскі дзяржаўны інстытут культуры. Канферэнцыя праводзіцца ў рамках мерапрыемстваў да Года навукі і тэхналогій у Расійскай Федэрацыі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Размова з адвакатам “Іпатэчнае жыллёвае крэдытаванне і іншыя новаўвядзенні пры будаўніцтве жылля”

28 Кас 2021

26 кастрычніка Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі і Беларускай рэспубліканскай калегіяй адвакатаў у рамках мерапрыемстваў па інфармацыйна-прававой асвеце грамадзян была арганізавана і праведзена штомесячная тэматычная сустрэча з адвакатам “Іпатэчнае жыллёвае крэдытаванне і іншыя новаўвядзенні пры будаўніцтве жылля”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Алесь Разанаў: невядомая велічыня

28 Кас 2021

Беларускі калегіум запрашае на анлайн-мерапрыемства “Алесь Разанаў: невядомая велічыня”, у якім возьмуць удзел Валянцін Акудовіч, Ігар Бабкоў, Тацяна Вадалажская, Сяргей Дубавец, Ірына Дубянецкая, Мікола Матрунчык, Генадзь Сагановіч, Сяржук Сокалаў-Воюш і іншыя.

Навіны бібліятэк

Метадычнае суправаджэнне дзейнасці публічных бібліятэк

27 Кас 2021

27 кастрычніка ў Магілёўскай абласной бібліятэцы імя У.І.Леніна адбыўся семінар “Маркетынг у сучаснай бібліятэцы: новыя магчымасці і тэхналогіі” для кіраўнікоў і спецыялістаў раённых і гарадскіх цэнтральных бібліятэк Магілёўскай вобласці.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

27 Кас 2021

“Белпошта” выпусціла ў абарачэнне маркіраваны канверт, прысвечаны Міхасю Чароту (Міхаілу Сымонавічу Кудзельку, 1896–1937) – беларускаму паэту, празаіку, драматургу, публіцысту, грамадскаму і культурнаму дзеячу.

Да 100-годдзя літаб'яднання "Маладняк"

Дзённікі літаратурнага конкурсу “Беларускі салавей”

26 Кас 2021

Поўным ходам ідзе літаратурны конкурс “Беларускі салавей” да 135-годдзя з дня нараджэння Змітрака Бядулі. Ініцыятыва ажыццяўляецца Нацыянальнай бібліятэкай з 1 па 31 кастрычніка ў межах віртуальнага праекта “На хвалі часу, у плыні жыцця”.

Да 100-годдзя літаб'яднання "Маладняк"

Рэалізуецца стратэгія развіцця УДК на беларускай мове

25 Кас 2021

22 кастрычніка ў межах VIII Міжнароднага кангрэса “Бібліятэка як феномен культуры” адбылася прэзентацыя навукова-практычнага зборніка “Краязнаўчыя інфармацыйныя рэсурсы бібліятэк: ствараем супольна і якасна”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

“…Каждому засобно нинешним и на потом будучим”: да 455-годдзя Статута ВКЛ 1566 г.

25 Кас 2021

З 25 кастрычніка па 10 студзеня ў зале прававой інфармацыі (пам. 207b) адкрыта тэматычная выстава “...Каждому засобно нинешним и на потом будучим”, прысвечаная 455-годдзю прыняцця Статута Вялікага Княства Літоўскага 1566 г.

Кніжныя выстаўкі

Завяршыўся VIII Міжнародны кангрэс “Бібліятэка як феномен культуры”

22 Кас 2021

На працягу двух дзён у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі праходзілі пасяджэнні, круглыя сталы, майстар-класы VIII Міжнароднага кангрэса “Бібліятэка як феномен культуры”. Удзельнікі абмяркоўвалі надзённыя праблемы бібліятэчнай сферы, звязаныя з вызначэннем місіі бібліятэк, іх ролі і месцы ў сучасным грамадстве ва ўмовах пандэміі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Выдадзена “Інструкцыя па ўліку i захаванасці фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі”

22 Кас 2021

Выйшла з друку “Інструкцыя па ўліку i захаванасці фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі”, якая ўстанаўлівае адзіныя правілы ўліку i захаванасці дакументаў, што складаюць фонды і калекцыі бібліятэкі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Канферэнцыя ў Маскве “Кніжныя помнікі ў аспекце захаванасці” (+відэа)

22 Кас 2021

19–21 кастрычніка ва Усерасійскай дзяржаўнай бібліятэцы замежнай літаратуры імя М.І. Рудаміно прайшла 5-я штогадовая Міждысцыплінарная навукова-практычная канферэнцыя “Кніжныя помнікі ў аспекце захаванасці”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Паказаць болей
Мерапрыемствы

Музей кнігі адчыняе браму кніжных скарбаў

1 Чэр 2023

Музей кнігі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (пам. 347) запрашае пазнаёміцца з лепшымі ўзорамі рукапіснай і друкаванай кнігі, створанымі на працягу стагоддзяў у розных кутках свету.

Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру

17 Кра 2024

17 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця выставачнага праекта вядучых мастакоў Беларусі і Расіі “Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру”.

Бібліятэкарам