ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Лепшыя бібліятэкары краіны атрымалі ўзнагароды
У Нацыянальнай бібліятэцы падвялі вынікі конкурсу на званне “Лепшы па прафесіі”

Прэм’ер-міністр павіншаваў бібліятэкараў Беларусі

Прэм’ер-міністр павіншаваў бібліятэкараў Беларусі
Іншыя навіны

Сёння Нацыянальная бібліятэка Беларусі стала пляцоўкай для святкавання рэспубліканскага прафесійнага свята – Дня бібліятэк.

Прэм’ер-міністр Рэспублікі Беларусь Раман Галоўчанка павіншаваў бібліятэкараў краіны. Высокімі ўзнагародамі адзначана праца прадстаўнікоў бібліятэчнай сферы.

halouchanka_1.jpg

За шматгадовую плённую дзейнасць па захаванні і папулярызацыі нацыянальнай гісторыка-культурнай спадчыны, значны ўклад у развіццё бібліятэчнай справы Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь узнагароджана Нацыянальная бібліятэка Беларусі. Таксама каштоўным падарункам да прафесійнага свята стаў сертыфікат на 100 тыс. рублёў для набыцця планетарнага кніжнага сканера для фарміравання Нацыянальнай электроннай бібліятэкі і Дзяржаўнага рэестра кніжных помнікаў Рэспублікі Беларусь.

halouchanka_2.jpg

Падзяку Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь за шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм і значны асабісты ўклад у развіццё бібліятэчнай справы атрымалі Глазкова Тамара Васільеўна – загадчык агульнай чытальнай залы ўстановы культуры “Брэсцкая абласная бібліятэка імя М.Горкага”; Ігнатовіч Марына Эдвардаўна – дырэктар дзяржаўнай установы культуры “Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф. Карскага”; Максімовіч Алена Уладзіміраўна – дырэктар дзяржаўнай установы культуры “Чавуская бібліятэчная сетка”.

Высокія ўзнагароды стануць стымулам для новых дасягненняў і далейшага развіцця ў прафесійнай дзейнасці.

Матэрыял пададзены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

 

 

 

Материал подготовлен отделом связей с общественностью.

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам