ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Рэсурсы віртуальнай чытальнай залы НББ – для інклюзіўнай адукацыі
“Мультчытайка” па казцы “Аліса ў краіне цудаў”

Прайшла серыя мерапрыемстваў да 80-годдзя Брэсцкай абласной бібліятэкі

Прайшла серыя мерапрыемстваў да 80-годдзя Брэсцкай абласной бібліятэкі
Іншыя навіны

Цэлы шэраг творчых і ўрачыстых мерапрыемстваў быў прымеркаваны да 80-годдзя Брэсцкай абласной бібліятэкі.

Першай стала прэзентацыя манаграфіі “Асэнсаванне шэдэўра. Берасцейская Біблія”, выдадзенай у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі. Аўтарам даследавання стаў намеснік генеральнага дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, старшыня Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў Алесь Суша. У манаграфіі сабраны вынікі комплекснага навуковага даследавання Брэсцкай Бібліі – самага дарагога і самага вялікага выдання Беларусі XVI–XVIII стагоддзяў. Гэта Біблія стала сапраўднай легендай, якую вучоныя заслужана называюць шэдэўрам кніжнай культуры эпохі Адраджэння. Выданне выйшла ў свет у Брэсце 4 верасня 1563 года за кошт нясвіжскага князя, віленскага ваяводы, канцлера Вялікага Княства Літоўскага Мікалая Радзівіла і адразу ж звярнула на сябе ўвагу чытачоў, даследчыкаў, багасловаў, перакладчыкаў не толькі ў Беларусі, Літве і Польшчы, але і далёка за межамі рэгіёна.

Даследчык апісаў абставіны стварэння шэдэўра, абагульніў развагі пра яго значнасць як твора кніжнага мастацтва, моўнай культуры, біблеістыкі, падкрэсліў непаўторныя рысы кніжнага помніка. Аўтар прааналізаваў, што зроблена для вяртання Брэсцкай Бібліі ў грамадскую свядомасць, культурны і навуковы ўжытак і што яшчэ можна для гэтага зрабіць.

Відэазапіс прэзентацыі даступны анлайн па адрасе: https://youtu.be/qS58jcgWkn0.

Другім важным мерапрыемствам стала адкрыццё музейна-выставачнай экспазіцыі аддзела рэдкай кнігі. Аддзел рэдкай кнігі – самае маладое структурнае падраздзяленне бібліятэкі: ён утвораны з аднайменнага сектара. Цяпер яго фонд налічвае больш за 2,7 тыс. экзэмпляраў розных дакументаў на беларускай, рускай, польскай, нямецкай, англійскай, іншых еўрапейскіх мовах, а таксама лацінскай і эсперанта. Гэта кнігі, брашуры, лістоўкі, карты, перыядычныя выданні, архіўныя дакументы пачынаючы з XVI стагоддзя да нашых дзён. Фонды працягваюць павялічвацца. У старых сценах стала цесна: было вырашана выдзеліць аддзелу новае памяшканне, а з самых каштоўных, рэдкіх і ўнікальных выданняў стварыць пастаянную музейна-выставачную экспазіцыю.

Цэнтральнае месца тут займае жамчужына кніжнага фонду – фрагмент Брэсцкай Радзівілаўскай Бібліі, выдадзены 4 верасня 1563 года ў Брэсцкай друкарні. Ён уключае часткі кнігі са Старога і Новага Запаветаў – усяго 69 аркушаў. Мяркуецца, што фрагмент быў сфарміраваны ў канцы XIX стагоддзя, якім датуецца яго пераплёт. Сёння вядома аб трох экзэмплярах Брэсцкай Бібліі, што захоўваюцца ва ўстановах Беларусі.

У экспазіцыі прадстаўлены і іншыя выданні, якімі можа ганарыцца любая бібліятэка свету. Напрыклад, дзве кнігі буйнейшай нідэрландскай друкарні Крыстафера Плантэна, заснаванай у 1555 годзе ў Антверпене. Цікавасць таксама ўяўляюць польскае выданне 1611 года “Хронікі Еўрапейскай Сарматыі”, 1-ы том выбраных прац Жана Батыста Русо, надрукаваны ў Парыжы ў 1799 годзе, том гербоўніка XVIII стагоддзя “Карона Польская”, акты Віленскай археаграфічнай камісіі, зборнік пастаноў для жыхароў Брэст-Літоўска. У вітрынах можна ўбачыць “Памятную кніжку Гродзенскай губерні на 1866 год”, этнаграфічны зборнік “Пінчукі” канца XIX стагоддзя, прыжыццёвыя выданні зборніка гістарычных песень Юльяна Нямцэвіча і класікаў беларускай літаратуры – Вацлава Ластоўскага, Цішкі Гартнага і іншых.

Намеснік старшыні аблвыканкама Генадзь Барысюк павіншаваў калектыў бібліятэкі з юбілеем, адзначыўшы, што гэта культурна-адукацыйны і навукова-даследчы цэнтр рэгіёна. “Гэта флагман бібліятэчнай навукі нашай вобласці, месца, дзе і на словах, і на справе захоўваюць гісторыю, культуру”, – сказаў ён. Віцэ-губернатар паабяцаў, што ўлады і ў далейшым будуць знаходзіць сродкі для папаўнення бібліятэчных фондаў. Дарэчы, ужо ў час прэзентацыі некалькі рэдкіх кніг і архіўных дакументаў установе падарылі запрошаныя госці, сярод якіх былі ганаровыя чытачы, мецэнаты, краязнаўцы. Так, намеснік генеральнага дырэктара – дырэктар па навуковай рабоце і выдавецкай дзейнасці Нацыянальнай бібліятэкі Аляксандр Суша перадаў у дар калегам прыжыццёвае выданне кнігі Максіма Горкага, чыё імя носіць Брэсцкая абласная бібліятэка.
Навіны

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам